Дзень Волі ў Гродна – фотарэпартаж

672
«Вечерний Бобруйск»
У суботу 23 сакавіка асноўнае святкаванне 101-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі прайшло у Каложскім парку Гродна. Як яно абдывалася – глядзіце фотарэпартаж «Свабоды».

Сталічныя ўлады забаранілі адзначаць свята ва ўсіх месцах, што заявілі арганізатары. Хаця ў мінулым годзе, на стагоддзе БНР, массавае святкаванне спакойна прайшло ў цэнтры сталіцы, ля опэрнага тэатру. Сёлета ўрэшце дазволілі толькі мітынг у Кіеўскім скверы, які будуць 24 сакавіка ладзіць палімтычныя партыі. А масавае народнае святкаванне арганізатары перанеслі ў Гродна, у парк ля знакамітае Каложскае царквы. Там дазвол уладаў быў.

Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на арганізатараў, агулам у свяце бралі удзел 3-5 тысячаў чалавек, з іх шмат у Гродна прыехалі з іншых местаў. Асновай сьвяткавання быў канцэрт, на якім выступілі гурты «Крама», «Nizkiz», «Дай дарогу», «Dzieciuki», Лявон Вольскі і Зьміцер Вайцюшкевіч. Міліцыя нікога не затрымлівала.

Сам дзень 25 сакавіка кампанія #БНР101 прапануе адзначыць у Мінску ўскладаннем кветак да дому №9 па вул. Валадарскага, у якім 101 год таму і была абвешчаная незалежнасць Беларусі, а па ўсёй краіне – феерверкамі а 9-й гадзіне вечара.