Славутаму перакладчыку з нямецкай, латышскай, польскай, іспанскай, лацінскай, украінскай, армянскай і іншых моваў два тыдні таму, 18 студзеня, споўнілася 83 гады.
За сваё жыццё ён пераклаў шматлікія творы Шылера, Гётэ, Зюскінда, Ніцшэ, Брэхта, Міцкевіча, Сыракомлі, Райніса ды іншых. Пераклаў лібрэта да опер «Фаўст» Антонія Радзівіла ды «Страшны двор» Станіслава Манюшкі. Таксама знакаміты перакладамі «Найвышэйшай песні Саламонавай», «Псалтыра» і «Бібліі» цалкам. 30 год быў рэдактарам часопіса «Мастацкая літаратура».
У 1967 годзе напісаў запыт міністру замежных справаў Гурыновічу, спытаўшы, ці можа ён патрабаваць ад ураду ФРГ кампенсацыі за страчаную маёмасць, каб выдаць пераклад «Фаўста». Пасля гэтага быў выключаны з Саюзу пісьменнікаў БССР з фармулёўкай: «…за зносіны з замежнымі пасольствамі і спробу выдаць „Фаўста“ ў Мюнхене».
Дзякуючы цудоўнай адукацыі і веданню народнай мовы, палескіх дыялектаў, уводзіў у сучасную размоўную мову шмат абаротаў, чым рабіў яе багацейшай. Вядомы літаратуразнаўца Лявон Баршчэўскі лічыць, што мова перакладаў Васіля Сёмухі мусіць быць сабранай у слоўнік для вывучэння багацця жывой беларускай мовы.