Выдавецтва «Янушкевіч» прапануе навагоднія наборы – па тры кнігі, аб'яднаныя пэўнай тэмай, і па агульным кошце значна меншым за гэтыя кнігі паасобку, нават калі на іх і так ёсць зніжкі.
Набор «Для разумных дзетак» – свежыя і ўжо вельмі папулярныя дзіцячыя кніжкі «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў» Ганны Янкуты, «Пацеркі і кроплі» Надзеі Ясмінскай ды «Разламашкі майстра Люфта» Кацярыны Мядзведзевай. Кошта набору 39 рублёў 90 капеек (што на 7, 80 танней за гэтыя ж кнігі паасобку).
Набор «Гераічны» складаецца з кнігі роднага брата дзеда рок-зоркі Стыва Тайлера, Фларыяна Чарнышэвіча, «Надбярэзінцы» (дзеянне якой адбываецца напачатку 20га стагоддзя ў Бабруйску і ваколіцах), Ірыны Данеўскай «Багуслаў Радзівіл», ды «Авантюра Прантиша Вырвича, школяра и шпика» Людмілы Рублевскай. Кошт набору 39,90.
Набор «Гістарычны» – навуковы зборнік «Сапегі: асобы, кар'еры, маёнткі», даследванне Міколы Волкава «Артылерыя Нясвіжскага замку», падрабязны дакумэнтальны агляд «БНР. Триумф побежденных» Андрэя Чарнякевіча. Агульны кошт 24,90.
Набор «Жанчыны перадусім!» – кнігі сучаных пісьменніц: бэстсэлер Юліі Шаровай «Вяртанне Ліліт», аўтабіяграфічная кніга Анкі Упалы «На заснежаны востраў» пра жыццё ў Швэцыі, і аповесць Ганны Златкоўскай «Страшно жить, мама». Разам 24,90 руб.
Выдавецтва абяцае кожны набор аформіць так, каб можна было пакласці падарункам пад ялінку.
Выдавецтва ж Галіяф дае зніжкі на мноства асобных кніжак: мастацкую і дзіцячую літаратуру, на навукова-папулярныя, гістарычныя і мастацтвазнаўчыя кнігі. Зніжкі анансуюцца ад 5 да 50%, але месцамі могуць сягаць і куды больш за 50%, напрыклад 2,99 замест 7 рублёў.