Са святам Божага Нараджэння!

2078
«Вечерний Бобруйск».
Віншаванне ад пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску, ксёндза-каноніка Андрэя Яркаўца.
Пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз-канонік Андрэй Яркавец.
Пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз-канонік Андрэй Яркавец.

Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце і ўсе людзі добрай волі!

У ціхі і цёмны вечар адбылося найвялікшае здарэнне ў чалавечай гісторыі – нараджэнне Хрыста. «Слова сталася Целам і пасялілася між намі».

Ягоная моц была не ў бразгаце зброі і не ў звоне золата, але ў дзіцячай нявіннасці і Божай чысціні. Ягоная Любоў змяніла лес кожнага з нас, а Ягонае Нараджэнне вярнула Рай у чалавечыя сэрцы.

Няхай у гэты Святы Вечар адкрыюцца нашыя вочы і ўбачаць Малое Дзіцятка ў кожным чалавеку, што ідзе побач праз цемру да вечнасці.

Няхай жа Вашыя сэрцы напоўняцца супакоем і чысцінею, няхай забуяе радасная надзея на Адраджэнне ў Святле. І няхай душы нашыя напоўніць голас нябесных моцаў: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой, у людзях упадабанне!»

Хрыстос нарадзіўся! Слаўце Яго!

Расклад святочных набажэнстваў у касцёле Бабруйска

(на беларускай мове)

25.12: 11.00, 17.00 – урачыстасць нараджэння Пана.

26.12: 9.00, 18.00 – свята Св. Стэфана, першамучаніка.

27.12: 8.00, 18.00 – свята Св. Яна, апостала і евангеліста. У 18.00 – паводле традыцыі адбудзецца асвячэнне віна.

28.12: 8.00, 18.00 – свята Св. немаўлят, мучанікаў.

29.12: 9.00, 18.00 – пяты дзень у актаве нараджэння Пана.