Язэпу Драздовічу – 130 гадоў. Як жыў і памёр самы незвычайны беларускі мастак

1044
Haroshak.by
У гэты дзень, 13 кастрычніка 1888 года нарадзіўся адзін з самых цікавых беларускіх творцаў, які дагэтуль не ацэнены ў той ступені, якой заслугоўвае.
Аўтапартрэт. 1943. Крыніца: drazdovich.by
Аўтапартрэт. 1943. Крыніца: drazdovich.by

Вольны мастак, паэт космасу – Язэп Драздовіч найперш вядомы маляванымі дыванамі, але гэта вобраз паверхневы: ён быў яшчэ і разбяром, паэтам, скульптарам, археолагам, фалькларыстам, педагогам. Драздовіч выдаў першую ў Беларусі кнігу па астраноміі – «Нябесныя бегі».

Ён нарадзіўся ў сям’і, дзе гадавалася яшчэ пяць хлопчыкаў. Потым памёр бацька, і Драздовічы пераязджалі з месца на месца – шукалі таннай арэнды. Уратавала Вільня: сюды Язэп пераехаў з роднай Дзісны, тут пазнаёміўся з нашаніўцамі, заявіў пра сябе як пра мастака, у рэшце рэшт – стаў сабой. Але гэта быў толькі пачатак шляху…

Падрабязнасці – у відэа з серыі «Знакамітыя беларусы» ад партала Haroshak.by.

Акрамя таго, у кастрычніку Нацыянальны мастацкі музей Беларусі (Мінск) праводзіць лекцыі ў гонар 130-годдзя Язэпа Драздовіча. Аб тым, што расказала на першай лекцыі мастацтвазнаўца Надзея Вусава, можна прачытаць на партале TUT.by.

Сустрэча вясны на Сатурне. 1932
Сатурняне, невысокія, прысадзістыя, у белых доўгіх кашулях выйшлі з пячор на светла-зялёны дол. Яны дружна ўзнялі рукі ў радасным
Сустрэча вясны на Сатурне. 1932 Сатурняне, невысокія, прысадзістыя, у белых доўгіх кашулях выйшлі з пячор на светла-зялёны дол. Яны дружна ўзнялі рукі ў радасным вітанні. 3 вялікай грамады вылучаецца доўгабароды стары, у якога ў адрозненне ад іншых паверх белага адзення накінуты плашч. Магчыма, гэта нейкі мудрэц, старэйшына. Ён узняў рукі да сонца проста перад гледачом, у цэнтры палатна. Справа ад ног яго па рудым каменні струменіць крыніца. Светла-руды тон пячор і дзіўнай расліны, што па левы бок ад старога, у спалучэнні з белым колерам адзення, блакітным разлівам вады і светла-зялёным колерам долу твораць своеасаблівую гармонію фарбаў, па-сапраўднаму касмічны матыў.
Прырода Месяца. Абязводнены цырк. Крынічны кратэр з каскадамі і хвойнікавыя пальмы. З альбома “Касмавізія”. 1947
Прырода Месяца. Абязводнены цырк. Крынічны кратэр з каскадамі і хвойнікавыя пальмы. З альбома “Касмавізія”. 1947

Матэрыялы Haroshak.by выкарыстоўваюцца з дазволу аўтараў.