На курсах «Мова нанова» раскажуць пра паганства

1353
«Вячэрні Бабруйск». Фота з сацыяльных сетак
Чарговыя заняткі пройдуць у пятніцу, 12 кастрычніка. На гэты раз наведвальнікаў запрашаюць на размову пра паганства – старажытную рэлігію беларусаў.

У Бабруйск прыедзе госць Алесь Мікус – музыка, публіцыст і перакладчык. Ён пазнаёміць наведвальнікаў курсаў з тэмай пра паганства і балтаў.

Таксама Алесь будзе граць на дудзе – гэта інструмент кшталту валынкі.

«Мова нанова» – гэта незвычайныя курсы. Заняткі адбываюцца ў выглядзе нефармальнага дыялогу, арганізатары запрашаюць вядомых гасцей – носьбітаў беларускай мовы, якія дэманструюць на сабе, што па-беларуску можна размаўляць на любую тэму. Сустрэчы праходзяць у 14 гарадах краіны, іх можа наведваць кожны, як школьнік, так і пенсіянер. Уваход вольны, наведвальнасць не правяраецца, калі зручна, тады і можна прыходзіць.

Калі і где: 12 кастрычніка ў 18.00 у тайм-клубе «13:87» (вул. Чангарская, 54).

Колькі каштуе: бясплатна.

На майскіх занятках курсаў.
На майскіх занятках курсаў.