Бабруйск заспявае беларускія песні – запрашаюць усіх ахвотных

2242
«Вечерний Бобруйск»
«Спеўны сход» – гэта сустрэчы, на якіх людзі спяваюць розныя беларускія песні разам. У Бабруйску ён пройдзе ўпершыню.

Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекта, вучыць людзей спяваць і спявае разам з імі. Яго мэта – пазнаёміць людзей з беларускай песняй і аб'яднаць іх у спеве.

Бабруйск пачне спяваць з «Народнага альбому». Гэта праект, задуманы ў 1996 годзе паэтам Міхаілам Анемпадыставам. Ён напісаў вершы, а Лявон Вольскі – музыку. Альбом зроблены ў фармаце мюзікла – гэта гісторыя невялікага горада ў Заходняй Беларусі ў 30-я гады. Яго запісалі на студыі радыо 101,2 FM у 1997 годзе знакамітыя музыкі Зміцер Вайтюшкевіч, Кася Камоцкая, Вераніка Круглова і Аляксандр Памідораў.

«Народны альбом» – гэта першы «беларускі мюзікл», напоўнены іроніяй і жартамі, гэта з’ява, якая пацягнула за сабой вялікія змены ў беларускай музычнай прасторы.

Калі і дзе: 13 кастрычніка, 16.00, тайм-клуб «13:87» (вул. Чангарская, 54).

Колькі каштуе: бясплатна.