Вольскі выступiць у Бабруйску

2672
Ірына ХАМРЭНКА-УШАКОВА. Фота сайта grodno.in
Вялікі канцэрт галоўнай зоркі беларускай рок-сцэны, які планаваўся 18 мая, не адбыўся, але Лявон Вольскі ўсё ж прыедзе і выступіць для бабруйчан 29 чэрвеня ў тайм-клубе «13:87».

Лідар гуртоў «Мроя», «НРМ», «ZET», «Крамбамбуля», удзельнік праекта «Народны альбом» – заслугі Лявона Вольскага можна пералічваць доўга. Аднак пасля 2009 года Вольскі доўгі час не мог даваць канцэртаў у Беларусі, і толькі ў апошні год у яго з’явілася магчымасць актыўна весці канцэртную дзейнасць. Гэтай вясной са сваім гуртом «VOLSKI» музыкант зрабіў тур па гарадах Беларусі. У спісе быў і Бабруйск, аднак білеты ў вялікую залу Палаца мастацтваў раскупаліся не вельмі добра, таму арганізатары былі вымушаны канцэрт адмяніць.

Але бабруйчан, якія жадалі пачуць Вольскага ўжывую ў родным горадзе, гэта не спыніла. Каманда тайм-клуба «13:87» змагла арганізаваць сустрэчу з рок-легендай. 

Апошні раз Лявон Вольскі выступаў у Бабруйску ў 2000 годзе.