Бабруйчанам прапаноўваюць распрацаваць праект прыпынка Алеся Адамовіча

1395
Ірына ХАМРЭНКА-УШАКОВА. Фота сайта адамовіч.бел
Конкурс будзе працягвацца да 23 траўня 2018 года.

Алесь Адамовіч – беларускі пісьменнік, яго дзяцінства і творчасць звязаны з вескай Глуша пад Бабруйскам.

Ідэя конкурса ў тым, как выбраць найлепшы праект і ператварыць звычайны аўтобусны прыпынак у арт-аб’ект, які будзе звязаны са знакамітым пісьменнікам. Незвычайны прыпынкак будзе прыцягваць увагу турыстаў і тых, хто проста праязджае міма па трасе праз Глушу.

Для таго каб паспрабаваць свае сілы і паўдзельнічаць ў конкурсе, патрэбна:

  • Разработаць эскіз канструкцыі прыпыначнага пункта, калі плануецца яго будаўніцтва ці значная перабудова існуючага прыпынку. Дадаць спіс будаўнічых матэрыялаў, якія будуць патрэбны (дэкаратыўныя элементы, фарбы і іншыя)
  • Вызначыць памер прыпынку.
  • Вызначыць прыкладны кошт працы і матэрыялаў.
  • Даслаць заяўку (ідэю, праект) на адрас adamovich.konkurs@gmail.com, да 23 траўня 2018 года. 

Найлепшы праект будзе рэалізаваны. 

Арганізатары конкурса – ініцыятыўная група людзей, неабыякавых да творчасці пісьменніка: Андрусь Архіпенка, Наталля Халанская, Алеся Лацінская, Марына Маўчанава і Яўген Мамойка.