Дзіцячы садок № 60 загаварыў па-беларуску

1742
Аляксандр КАЗАК. Фота аўтара.
Адмысловы конкурс яго супрацоўнікі правялі з нагоды аб’яўлення Бабруйска культурнай сталіцай-2017

Каманда "Рамонкі". Каманда "Рамонкі".

Актавай залай ясляў-дзіцячага сада ў гэты дзень завалодалі выключна дарослыя. Выхавацелі і выкладчыкі, іншыя супрацоўнікі ўстановы адукацыі распачалі інтэлектуальную спрэчку на лепшае веданне беларускай мовы, культуры нашай Радзімы. Заўзята і натхнёна спрачаліся ў перакладзе з рускай на матчыну , адгадвалі па некалькіх нотах беларускія песні,  з асобных фрагментаў складалі вядомыя прымаўкі, распазнавалі  ўзоры нацыянальнага народнага адзення дзьве каманды – «Рамонкі» і «Зорачкі». Сапраўднай аздобай рысталішча сталі выступленні юных талентаў студыі «Бабраня».

Нейкай адчувальнай перавагі не было ні ў адной з каманд. Усе ўпэўнена спраўляліся з заданнямі, пакуль нехта не дапусціў невялікую хібачку з перакладам слова «дзежка»… На фінішы эрудытаў раздзяліў усяго адзін бал. Журы віктарыны, у якое ўваходзілі кіраўнік Першамайскай раённай арганізацыі «Белай Русі» Аляксандр Яўгенавіч Пухаў, дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў Рэгіна Ігараўна Харанека, намеснік дырэктара ЗАТ «Імідж» Віктар Генадзьевіч Ермалаеў, мастацкі кіраўнік студыі «Бабраня» Аляксандр Леанідавіч Герасімаў і загадчык садка № 60 Жана Міхайлаўна Ваўчок, было няпроста вызначыць пераможцу.

У рэшце рэшт, першае месца аддалі «Рамонкам» у складзе Таццяны Рыгораўны Брокар, Наталлі Мікалаеўны Зявахінай, Таццяны Уладзіміраўны Лаўрыновіч, Дзіны Аляксандраўны Голуб і Ірыны Леанідаўны Сілівончык.  Другімі сталі Наталля Аляксандраўна Расолава, Таццяна Іванаўна Боўкун, Галіна Віктараўна Салановіч, Людміла Іванаўна Грыгор’ева і Эла Міхайлаўна Крук з «Зорачак». Усе яны атрымалі прывабныя сувеніры вытворчасці фірмы «Імідж»;  Святлана Леанідаўна Юдовіч, Дзіна Аляксандраўна Голуб, Вольга Генадзьеўна Турэнка, Галіна Віктараўна Салановіч, Святлана Леанідаўна Шчэрбіч былі ўзнагароджаны  граматамі «Белай Русі», а Наталля Фёдараўна Александронец – грашовай прэміяй. Як кажуць у падобных выпадках, перамагла дружба. Дадам: і высокі ўзровень ведаў супрацоўнікаў ясляў-саду № 60, якія, будзем спадзявацца, яны перададуць дзецям.

Каманда "Зорачкі". Каманда "Зорачкі".

Член журы Рэгіна Харанека. Член журы Рэгіна Харанека.

Старшыня журы Аляксандр Пухаў. Старшыня журы Аляксандр Пухаў.

Член журы Жана Ваўчок. Член журы Жана Ваўчок.

Юныя таленты. Юныя таленты.

Юныя таленты. Юныя таленты.

Ідзе турнір. Ідзе турнір.

Ідзе турнір. Ідзе турнір.

Ідзе турнір. Ідзе турнір.

Ідзе турнір. Ідзе турнір.

Ідзе турнір. Ідзе турнір.

Ідзе турнір. Ідзе турнір.

Балельшчыкі "хварэюць". Балельшчыкі "хварэюць".

Балельшчыкі "хварэюць". Балельшчыкі "хварэюць".

Узнагароды лепшым. Узнагароды лепшым.

Узнагароды лепшым. Узнагароды лепшым.

Узнагароды лепшым. Узнагароды лепшым.

Узнагароды лепшым. Узнагароды лепшым.

Перамагла дружба. Перамагла дружба.