От первого лица. С Новым годом и Рождеством, дорогие бобруйчане! (видео)

4338
.
Новогоднее поздравление первого заместителя председателя Бобруйского горисполкома Олега Ковеля.

Площадь Ленина. Новогодняя иллюминация. Площадь Ленина. Новогодняя иллюминация.

Шаноўныя бабруйчане! Дарагія сябры! 
 
Зусім хутка мы сустрэнем новы 2017 год, які разам з радасцю, светлымі надзеямі, чаканнем шчаслівых перамен прыйдзе ў кожны дом­, у кожную сям’ю.

Каляндарны рубеж старога і новага года з’яўляецца часам падвядзення вынікаў і стаўлення чарговых задач.

У адыходзячым годзе Бабруйск пацвердзіў статус аднаго з буйнейшых прамысловых цэнтраў краіны. 2016-ы стаў для горада годам магчымасцяў, ст­абілізацыі і ўзмацнення пазіцый: ствараліся новыя працоўныя месцы, асвойваліся перспектыўныя рынкі збыту, працуючы на спажыўца, а не на склад, прадпрыемствы забяспечылі значны прырост выручкі ад рэалізацыі прадукцыі.

Высокі эканамічны патэнцыял нашага горада пацвердзілі шматлікія візіты прадстаўнічых замежных дэлегацый, дасягнутыя па іх выніках дамоўленасці. ­

Олег Валериевич Ковель. Олег Валериевич Ковель.


У ліку эканамічных поспехаў – рост інвестыцый у асноўны капітал, а, значыць, – у далейшае развіццё, паніжэнне выдаткаў, скарачэнне складскіх запасаў, захаванне станоўчага знешнегандлёвага балансу.

Паспяхова развіваецца сацыяльная сфера горада. Так, летась для юных бабруйчан адчыніла свае дзверы аб’яднаная дзіцячая паліклініка №1, з’явіліся шматфункцыянальныя гульневыя пляцоўкі ў дварах вуліц Савецкая, Сацыялістычная і Крылова. Упершыню на базе сярэдняй школы адкрыўся медыцынскі клас, працягваюць сваю дзейнасць педагагічныя. Завяршылася першая чарга будаўніцтва Моладзевага парку. Значная работа праведзена па паляпшэнні трымання дарог, праездаў, аб’ектаў знешняга добраўпарадкавання.

2016-ы прынёс яркія падзеі і важкія дасягненні ў спорце. Высокія вынікі бабруйскіх спартсменаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіянатах свету і Еўропы у чарговы раз пераканалі, что Бабруйск невыпадкова займае лідарскія пазіцыі ў развіцці фізічнай культуры і спорту.

Цяжкаатлетка Дар’я Навумава, плывец Ігар Бокі ўвайшлі ў дзясятку лепшых спартсменаў Беларусі і ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Лаўрэатам прэстыжнай прэміі стала бабруйская канаістка Надзея Макарчанка. Спартсмены і трэнеры горада ўвайшлі ў лік стыпендыятаў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У Год культуры бабруйская зямля вітала ўдзельнікаў XIV Міжнароднага пленэру па кераміцы «Арт-Жыжаль». Упершыню ў горадзе праведзены адкрытыя конкурсы юных піяністаў імя Уладзіміра Алоўнікава і выканаўцаў на класічнай гітары. Рэалізавалася мара нашага земляка, заслужанага мастака Расійскай Федэрацыі Абрама Ісаакавіча Рабкіна – калекцыя ягоных твораў перададзена гораду ў падарунак. Увекавечана памяць знакамітых бабруйчан: пісьменніка, сцэнарыста і рэжысёра Эфраіма Севелы, заслужанага ўрача Рэспублікі Беларусь, хірурга Валянціна Белагурава.

У ліку яркіх падзей адыходзячага года – адкрыццё памятнага знака воінам-авіятарам, конкурс прыгажосці і грацыі «Міс Бабруйск».

Важнай палітычнай падзеяй сталі выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Усё, чаго мы дасягнулі, – вынік упартай і напружанай працы насельнікаў горада. Хачу шчыра падзякаваць вам за добрасумленную работу, веру ў сябе і свае сілы.

Надыход 2017 года азнамянуецца ажыццяўленнем новых маштабных праектаў – наперадзе святкаванне 630-годдзя Бабруйска, рэалізацыя мерапрыемстваў па правядзенні Года навукі.

Нам усім давядзецца правесці надыходзячы год у статусе культурнай сталіцы Беларусі.

Дарагія сябры!

Усе нашыя думкі і пачуцці скіраваны ў новы 2017 год. Няхай для кожнага з нас ён апраўдае надзеі і самыя смелыя задумы, прынясе дастатак і шчасце ў кожны дом!

Моцнага вам здароўя, міру і росквіту!

З Новым годам і Калядамі, дарагія бабруйчане!