Аматары мастацкага слова сустрэліся ў Бабруйску

2091
Аляксандр Бяляеў. Фота Валянціна Сысоя.
Дыскусія не дыскусія, а зацікаўленая, слушная размова атрымалася аб прыродзе і сутнасці творчасці.

Імпрэза ў "Залатым слове".Імпрэза ў "Залатым слове".

Колісь у гэтым будынку месцілася вячэрняя школа. Для дарослых вучняў нават званкі, звычныя ў звычайных установах адукацыі, тут не гучалі. А сёння памяшканні звіняць дзіцячымі галасамі і ўдзень, і надвячоркам. Шмат творчых гурткоў і аб’яднанняў працуюць у некалькіх кроках ад цэнтральнай плошчы нашага горада пад эгідай упраўлення адукацыі, спорта і турызма гарвыканкама. Па запрашэнні кіраўніка аднаго з іх – Валянціны Мікалаеўны Пінчук – патрапілі на пасяджэнне аб’яднання «Залатое слова» і заснавальнік газеты «Вячэрні Бабруйск» Валянцін Сысой з калегам-супрацоўнікам Аляксандрам Казаком. І апынуліся ў сапраўды творчай атмасферы аднадумцаў.

Бо сустрэліся  з добра вядомымі ў горадзе на Бярэзіне самадзейнымі паэтамі і празаікамі Васілём Жытковым, Надзеяй Акушка, Юліяй Расінай, іх маладымі паплечнікамі. Паслухаўшы і ацаніўшы апладысментамі творы, што прачыталі яны, а таксама юныя Ангеліна Баркоўская ды Яніна Пінчук, павольна перайшлі да тэмы, што і стаяла на парадку дня. Дыскусія не дыскусія, а зацікаўленая, слушная размова атрымалася аб прыродзе і сутнасці творчасці. З прыкладамі ўласнага захаплення вершаскладаннем, сатырычна-гумарыстычным асэнсаваннем рэчаіснасці, выяўленчым мастацтвам, журналістыкай і публіцыстыкай удзельнікі сустрэчы пераканаўча паказалі, што творчасць ёсць асаблівы стан душы і пэўны лад жыцця. Трэба было бачыць, як свяціліся вочы ў самых юных пачаткоўцаў, якія робяць першыя крокі па шляху творчасці! На добры ўспамін і з пажаданнямі новых творчых поспехаў многія з іх атрымалі кніжкі «Гэта наша, беларускае» з аўтографамі аўтара Аляксандра Казака і фірменныя блакноты «Вячэрняга Бабруйска», якія ўручыў Валянцін Сысой.

Імпрэза ў Імпрэза ў "Залатым слове".

Надзея Паўлаўна Акушка.Надзея Паўлаўна Акушка.

Імпрэза ў Імпрэза ў "Залатым слове".

Валянціна Мікалаеўна Пінчук.Валянціна Мікалаеўна Пінчук.

Яніна Уладзіміраўна Пінчук.Яніна Уладзіміраўна Пінчук.

Імпрэза ў Імпрэза ў "Залатым слове".

Імпрэза ў Імпрэза ў "Залатым слове".

Юлія Навумаўна Расіна.Юлія Навумаўна Расіна.

Імпрэза ў Імпрэза ў "Залатым слове".

Імпрэза ў Імпрэза ў "Залатым слове".

Імпрэза ў Імпрэза ў "Залатым слове".

Імпрэза ў Імпрэза ў "Залатым слове".