Фарштат спявае па-беларуску

3709
Аляксандр Бяляеў. Фота Валянціна Сысоя
Заключным акордам праекта «Родную мову – народу» стала цёплая сустрэча ў СШ № 11

Фінал Тыдня беларускай мовы ў СШ № 11.Фінал Тыдня беларускай мовы ў СШ № 11.

Хаця тэрміны правядзення сумесных з упраўленнем адукацыі, спорта і турызма гарвыканкама творчых акцый па папулярызацыі беларускай мовы скончыліся, супрацоўнікі «Вячэрняга Бабруйска» не змаглі адмовіцца ад запрашэння ў сярэднюю школу № 11. І зусім не пашкадавалі. Бо сустрэлі іх тут заўзятыя прыхільнікі мовы і літаратуры як у асобах настаўнікаў Святланы Анатольеўны Ісаевай, Вікторыі Мікалаеўны Арціховіч, Марыны Зянонаўны Сямашка, Крысціны Уладзіміраўны Кашуры, так і іх вучняў з малодшых і старэйшых класаў. Больш таго, у гэтым фарштацкім храме ведаў падышоў да фіналу Тыдзень беларускай мовы. Таму звычайнай размінкі для рабят, каб увайсці ў тэму, не спатрэбілася.

Наадварот, яны сваёй відэапрэзентацыяй і песнямі адразу захапілі ўвагу журналістаў. Ды гэтак хораша выканалі беларускія творы, што госці адразу занеслі Жэню Архіпаву і Машу Хархаль у лік прэтэндэнтаў на прызы ў далейшай імпрэзе. І яны апраўдалі спадзяванні і ў наступных конкурсах. Нядрэннае веданне лексікі, фразеалагізмаў, прымавак і прыказак паказалі таксама Каця Брацкова, Насця Кібко, Ангеліна Стрэж, Косця Волкаў, Варвара Пархамовіч, Аляксандра Карпычава, Даніла Масюковіч ды іншыя. Самыя актыўныя атрымалі ва ўзнагароду кніжкі супрацоўніка «ВБ» Аляксандра Казака «Гэта наша, беларускае» з яго аўтографамі. Шосты школьны дзень прайшоў пазнавальна і весела. Дырэктар установы адукацыі Віталь Анатольевіч Гаўрусеў з удзячнасцю  паціснуў руку заснавальніку «Вячоркі» Валянціну Сысою і прапанаваў журналістам далейшае творчае супрацоўніцтва.

Фінал Тыдня беларускай мовы ў СШ № 11.Фінал Тыдня беларускай мовы ў СШ № 11.

Жэня Архіпава.Жэня Архіпава.

Фінал Тыдня беларускай мовы ў СШ № 11.Фінал Тыдня беларускай мовы ў СШ № 11.

Маша Хархаль.Маша Хархаль.

Фінал Тыдня беларускай мовы ў СШ № 11.Фінал Тыдня беларускай мовы ў СШ № 11.

Святлана Анатольеўна Ісаева.Святлана Анатольеўна Ісаева.

Фінал Тыдня беларускай мовы ў СШ № 11.Фінал Тыдня беларускай мовы ў СШ № 11.

Вікторыя Мікалаеўна Арціховіч.Вікторыя Мікалаеўна Арціховіч.

Фінал Тыдня беларускай мовы ў СШ № 11.Фінал Тыдня беларускай мовы ў СШ № 11.

Марына Зянонаўна Сямашка (справа).Марына Зянонаўна Сямашка (справа).

Крысціна Уладзіміраўна Кашура.Крысціна Уладзіміраўна Кашура.

Фінал Тыдня беларускай мовы ў СШ № 11.Фінал Тыдня беларускай мовы ў СШ № 11.