Высноў пра ролю і значэнне мовы ў бабруйскай СШ № 27 не рабілі

2720
Аляксандр БЯЛЯЕЎ. Фота Валянціна СЫСОЯ.
У час правядзення акцыі «Родную мову – народу» вучні на ёй проста размаўлялі

У сярэдняй школе № 27.У сярэдняй школе № 27.

Гасцінна сустрэлі ў адной з самых вядомых навучальных устаноў нашага горада ўдзельнікаў акцыі, што рэдакцыя «Вячэрняга Бабруйска» праводзіць ужо больш за месяц па ўзгодненасці з упраўленнем адукацыі гарвыканкама. Супрацоўнікаў газеты віталі дырэктар Наталля Адамаўна Вінакур і яе калегі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Людміла Іванаўна Пінчук, Вольга Алегаўна Шакура і Іна Віктараўна Юдэнка. І, зразумела, рабяты старэйшых класаў. Як ні стомлены яны  былі ўрокамі па раскладзе, але ў выкананне заданняў уключыліся актыўна з першых хвілін. А хутка вызначыліся і лідары.

Неўпрыкмет праляцеў адведзены час. Па выніках некалькіх конкурсаў кніжкі «Гэта наша, беларускае» з аўтографамі аўтара, супрацоўніка «ВБ» Аляксандра Казака атрымалі Аліна Сярэдзіч і Даніла Юрачка, Юлія Шлемен і Павел Слязь, Ліза Петракова і Дзяніс Косцін, Дар’я Дзмітранок і Уладзіслаў Коваль, Ірадахон Хамдамава і Максім Кардзіяк, Юлія Лапалайнен. Увогуле, усе дзяўчаты і хлопцы парадавалі арганізатараў імпрэзы веданнем роднай мовы і імпэтам, з якім не толькі адказвалі, але і задавалі шматлікія пытанні. Заснавальнік «Вячоркі» Валянцін Сысой шчодра адарыў усіх фірменнымі блакнотамі і запрасіў да супрацоўніцтва з папулярным у Бабруйску выданнем.