У Брожскай сярэдняй школе любяць і ведаюць беларускую мову

2769
Аляксандр БЯЛЯЕЎ. Фота Валянціна СЫСОЯ.
Творчы праект «ВБ» знайшоў працяг на Бабруйшчыне.

Любяць беларускую мову ў Брожскай школе.Любяць беларускую мову ў Брожскай школе.

У вестыбюлі гмаха школы, нічым не ўступаючай вонкава гарадскім, цёплымі словамі на цудоўнай роднай мове супрацоўнікаў газеты сустрэў дырэктар Аляксандр Леанідавіч Ёшчык. А хутка званок адзначыў заканчэнне апошняга ўрока. Яшчэ праз колькі хвілін вучні 5-11 класаў – у асноўным дзяўчаты – запоўнілі прасторны і светлы пакой прадметнага кабінета. Ужо размінка на гульні «у словы» паказала добрае веданне імі беларускай лексікі. Бясспрэчным лідарам у экспрэс-спаборніцтве стала Дзіяна Грышчанка, паспяхова спраўляліся з заданнямі Наста Урублеўская, Наталля Голуб, Паліна Яроменка, Алена Урублеўская. Па-добраму ўразіла ведамі і сваёй актыўнасцю пяцікласніца Ангеліна Фалькоўская. Гэтыя дзяўчынкі, у рэшце рэшт, выйшлі пераможцамі ў выкананні ўсіх конкурсных заданняў і атрымалі ў якасці прызоў кніжкі спецыяльнага карэспандэнта «Вячоркі» Аляксандра Казака «Гэта наша, беларускае» з яго аўтографамі.

Шчырымі і цікавымі былі разважанні ўдзельнікаў рэалізацыі праекта «Родную мову – народу» наконт ролі, недапушчэння занядбання і шляхоў далейшага развіцця адной з дзвюх дзяржаўных у нашай краіне моў. Трапнымі і слушнымі былі заўвагі брожскіх школьніц аб неабходнасці вывучэння і ўжывання беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці. Як і ў бабруйскіх школах, заснавальнік і выдавец газеты «Вячэрні Бабруйск» Валянцін Сысой прапанаваў рабятам хатнія заданні па напісанні гісторыі ўзнікнення назваў вёсак, у якіх яны жывуць, паходжання ўласных прозвішчаў. Лепшыя працы навучэнцаў знойдуць месца на старонках папулярнага і ў Брожы выдання.