Елкі-палкі, лес густы…Восень недзе на Бабруйшчыне 4067 25.10.2016 Фота: Аляксандр Казак.
Адмыслова – паэтычным радком і фотамовай – працягваем паказваць прыгажосць нашага краю як ужо адлюстраваную ў творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў, так і ўбачаную праз аб’ектыў фотакамеры ў нашы дні. Далучайцеся, паважаныя чытачы, да праекта, падказвайце тэмы для вярбальна-візуальнага асэнсавання сучаснай рэчаіснасці!
Матыўчык бесклапотнай песні Прыліп навечна, як смала. Успомню – на душы балесна: Якой ты стройнаю была! – Васіль Вітка.
Залатая, асенняя раніца!
Хараством ты на свеце адна.
Сонца ў пушчы глыбокай купаецца
І ніяк не дастане да дна...
Уладзімір Дубоўка.
Удзячная цяплу і лету,
Іголкі сыпле з рукава.
Яліна свеціцца ад свету,
Як закаханая ўдава.
Рыгор Барадулін.
А як настала ночанька,
Серп месяца заззяў,
Ён павуціну тонкую
Хутчэй снаваць пачаў.
Ад кусціка да кусціка,
Між лапак і галін,
Аднекуль прыляцеў пугач
Сюды да ельніка старога
І, скрыпкі выслухаўшы плач,
Па лесе свой рассыпаў рогат.
Анатоль Астрэйка.
У цёмным восеньскім бары
Над векавым пагоркам
Крумкач крумкоча ўгары
Пранізліва і горка.
Міхась Башлакоў.
І пад елак пануры шум,
Як пялёсткі паблеклых руж,
Асыпаецца жоўты сум
У іржавыя ямы луж.
Анатоль Сербантовіч.
Лес малады – і шэптаў поўны,
І звонаў сонечных мясцін.
І рэха Голасам чароўным
То мару ўзбудзіць, то ўспамін.
Кастусь Кірэенка.
Поўная гучання,
Ладу, пекнаты.
Музыка лясная,
Не сціхала б ты!
Еўдакія Лось.