«Калі ёсць нацыяльная мова, – ёсць народ», – лічаць вучні сярэдняй школы № 28

3116
Аляксандр БЯЛЯЕЎ.Фота Валянціна СЫСОЯ.
Гэту думку агучыла Лера Мініч, але не ўсе аднакашнікі пагадзіліся з ёй

Дыскусія ў СШ № 28.Дыскусія ў СШ № 28.

Увогуле сустрэча ўдзельнікаў рэалізацыі сумеснага праекта рэдакцыі «Вячэрнягя Бабруйска» і ўпраўлення адукацыі, спорта і турызма Бабруйскага гарвыканкама аказалася па-за канкурэнцыяй у параўнанні колькасных паказчыкаў. Бо праходзіла яна ў вялізнай школьнай актавай зале і сабрала шмат навучэнцаў 9-10-11-х і 6-га класаў. І хаця асноўныя заняткі ўжо скончыліся, актыўнасць хлопцаў і дзяўчат часам зашкальвала, што не выручаў нават і мікрафон. Затое выручалі юных суразмоўцаў журналістаў шматлікія смартфоны, у якіх яны,  не вельмі хаваючыся, шукалі адказы на  пытанні, што ім прапаноўваліся. Ці справіліся б супрацоўнікі газеты без дапамогі настаўнікаў Ірыны Фёдараўны Архіпенка і Марыны Пятроўны Казлоўскай  са сваёй задачай высвятлення стану ўжывання і карыстання беларускай мовай у гэткім неспакойным асяроддзі, невядома.  Толькі дзякуючы іх намаганням сустрэча праходзіла ў вызначаным рэчышчы.

З маленькай дыктоўкай, дзе прапанавалася зрабіць рускі пераклад і вызначыць памылкі  ўжывання некаторых назоўнікаў, рабяты справіліся даволі хутка. Больш часу спатрэбілася ім на складанне новых слоў у лексічнай гульні. Не вельмі пераканаўча выглядалі школьнікі ў вызначэнні семантыкі беларускамоўнай лексікі. Тым не менш неўзабаве сталі вядомыя найбольш актыўныя ўдзельнікі дыскусіі. Сваімі поглядамі на стан беларускай мовы ў нашым грамадстве падзяліліся Наташа Дарашук, Даша Ерашэвіч, Вольга Каледзіч, Даша Пячонка, Арцём Масюкевіч, Аксана Смалоўская, Даша Лаханская, Юля і Ксюша Яцухна. Па выніках усіх конкурсаў былі вызначаны і сімвалічныя пераможцы – Марыя Малусевіч, Лера Мініч і Мікіта Зелянко. Найбольш заўзятыя знаўцы роднай мовы атрымалі  на памяць кніжкі «Гэта наша, беларускае» спецыяльнага карэспандэнта «ВБ» Аляксандра Казака з яго аўтографамі. Як заўсёды, заснавальнік і выдавец «Вячоркі» Валянцін Сысой прапанаваў рабятам творчае супрацоўніцтва з газетай.

Ірына Фёдараўна Архіпенка.Ірына Фёдараўна Архіпенка.

Дыскусія ў СШ № 28.Дыскусія ў СШ № 28.

Дыскусія ў СШ № 28.Дыскусія ў СШ № 28.

Дыскусія ў СШ № 28.Дыскусія ў СШ № 28.

Дыскусія ў СШ № 28.Дыскусія ў СШ № 28.

Дыскусія ў СШ № 28.Дыскусія ў СШ № 28.

Ірына Фёдараўна Архіпенка.Ірына Фёдараўна Архіпенка.

Дыскусія ў СШ № 28.Дыскусія ў СШ № 28.

Дыскусія ў СШ № 28.Дыскусія ў СШ № 28.

Дыскусія ў СШ № 28.Дыскусія ў СШ № 28.