Няма Беларускай гімназіі, а родная мова жыве

2689
Аляксандр Бяляеў. Фота Валянціна Сысоя.
Ва ўстанове адукацыі №1 адбылася сустрэча ўдзельнікаў творчага праекта.

У былой Беларускай гімназііУ былой Беларускай гімназіі

Так, сённяшняя гімназія № 1 у нашым горадзе мела калісьці назву Беларускай і была флагманам  выкладання матчынай мовы і роднай літаратуры. Тут былі створаны цудоўныя ўмовы для іх вывучэння, урокі праходзілі не толькі ў абсталяваным кабінеце, а і ў музеі, экспазіцыя якога прысвечана творчасці беларускіх пісьменнікаў. За 35 гадоў, што прайшлі з дня адкрыцця сярэдняй школы № 13, ператворанай у 1992 годзе ў Беларускую гімназію, а ў 1999-м у гімназію № 1 Бабруйска, шмат чаго змянілася. Але сапраўдны дух беларушчыны і сёння лунае над усім навучальным працэсам. У многім дзякуючы намаганням дырэктара ўстановы Ірыны Віктараўны Каранкевіч, выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры Алы Уладзіміраўны Костаравай, Людмілы Іванаўны Рудзянковай і Інэсы Міхайлаўны Лісоўскай.

Менавіта яны гасцінна сустрэлі  ініцыятараў ажыццяўлення сумеснага праекта «Вячэрняга Бабруйска» і ўпраўлення адукацыі гарвыканкама «Родную мову –  народу» у класе, са сцен якога глядзяць партрэты самых вядомых айчынных празаікаў і паэтаў. Гаворка аб значэнні беларускай мовы, аб шляхах яе папулярызацыі ў нашым паўсядзённым жыцці ўсчалася не вельмі бурна, але хутка нават стомленыя папярэднімі ўрокамі дзяўчаты і хлопцы зацікавіліся, пачалі выказваць даволі слушныя думкі і прапановы. Пэўная затурбаванасць станам беларускай мовы ў нашым грамадстве гучала ў словах Ягора Грахольскага, Надзеі Голуб, Юлі Курс. Рабяты, што прадстаўлялі ў асноўным дзявятыя класы, ажывіліся, калі перайшлі да практычных заняткаў па перакладзе з беларускай і рускай моў, да лексічных тэстаў і гульняў. Як заўсёды, найбольш іх актыўныя ўдзельнікі былі заахвочаны – кніжкі «Гэта наша, беларускае» з аўтографамі аўтара Аляксандра Казака атрымалі Алінаі Пікуль, Насця Марозава, Марына Алізарчык, Валерыя Буйневіч, Ліза Кармільцава ды іншыя.

Па добрай завядзёнцы заснавальнік газеты «Вячэрні Бабруйск» Валянцін Сысой прапанаваў юным прыхільнікам беларускай мовы хатняе заданне – на падставе аповедаў бабуль і дзядуль, бацькоў і родзічаў напісаць гісторыі сем’яў а мо і радоў сённяшніх вучняў. З рабятамі і іх настаўнікамі дасягнута дамоўленасць, што лепшыя з прац будуць апублікаваны ў «Вячорцы».        

У былой Беларускай гімназііУ былой Беларускай гімназіі

У былой Беларускай гімназііУ былой Беларускай гімназіі

У былой Беларускай гімназііУ былой Беларускай гімназіі

Людміла Іванаўна РудзянковаЛюдміла Іванаўна Рудзянкова

Інэса Міхайлаўна ЛісоўскаяІнэса Міхайлаўна Лісоўская

У былой Беларускай гімназііУ былой Беларускай гімназіі

У былой Беларускай гімназііУ былой Беларускай гімназіі

У былой Беларускай гімназііУ былой Беларускай гімназіі

У былой Беларускай гімназііУ былой Беларускай гімназіі