«Мае дзеці не будуць гаварыць па-беларуску»VS«Забудзем мову, прападзе і народ»

3172
Аляксандр БЯЛЯЕЎ. Фота Валянціна СЫСОЯ.
Чарговая сустрэча «вячоркінцаў», што рэалізуюць сумесны з упраўленнем адукацыі, спорта і турызма гарвыканкама творчы праект «Родную мову – народу», прайшла ў вядомай СШ №9 нашага горада.

Перакрыжаванне думак у СШ № 9.Перакрыжаванне думак у СШ № 9.

Упершыню своеасаблівы адкрыты ўрок па беларускай мове і літаратуры набыў рысы шчырай дыскусіі. Напэўна, таму, што ўдзельнікамі яго сталі вучні  класа, дзе ўсе добра ведаюць адзін аднаго. Паказаўшы ў разміначнай частцы нядрэннае веданне роднай лексікі, рабяты пазней выказалі даволі прынцыпровыя думкі наконт пуцявін развіцця адной з дзяржаўных моў у нашай краіне. Вікторыя Люлява: «Шчыра кажучы, не ведаю, ці будуць мае дзеці размаўляць па-беларуску». Эдуард Абасаў: «У нас ёсць свая мова, а сваё трэба берагчы». Арына Канашкова: «У мяне сястра жыве ў вёсцы, дык яна размаўляе па-беларуску, а я больш па-руску». Ганна Давыдоўская: «Калі забудзем мову, прападзе і наш народ».

Робячы пэўную папраўку на максімалізм думак тынейджараў, журналісты «Вечернего Бобруйска» зрабілі ўсё-такі наступную выніковую выснову: хлопцы і дзяўчаты школы № 9 неабыякавыя да лёсу мовы сваіх бабуль і дзядуль, яны хочуць вывучаць і ведаць яе, але пакуль сітуацыя складаецца на карысць другой дзяржаўнай мовы. Тым не менш, паказаўшы неблагія веды, пераможцы своеасаблівых моўных тэстаў Марына Патапкіна, Аляксей Патапенка, Вікторыя Люлява, Эдуард Абасаў, Ганна Давыдоўская, Дар’я Лабадзесава і Арына Канашкова атрымалі ва ўзнагароду кніжкі супрацоўніка «ВБ» Аляксандра Казака. Заснавальнік газеты Валянцін Сысой запрасіў старшакласнікаў да супрацоўніцтва, прапанаваўшы ў якасці хатняга задання высветліць гісторыю ўзнікнення і значэнне прозвішчаў, якія належаць школьнікам. Цёпла падзякавалі за цікавую сустрэчу газетчыкам настаўнік беларускай мовы і літаратуры Антаніна Аляксееўна Янкуразава і дырэктар школы Святлана Іванаўна Пагаржэўская.

P.S. Думкі наконт беларускай мовы нават у гэтай нататцы адлюстраваны розныя. А якія ў вас, паважаныя чытачы, меркаванні – далучайцеся!

Антаніна Аляксееўна Янкуразава.Антаніна Аляксееўна Янкуразава.

Святлана Іванаўна Пагаржэўская.Святлана Іванаўна Пагаржэўская.