Вучні бабруйскай школы № 32 лічаць, што размаўляць на беларускай мове модна

2838
Аляксандр БЯЛЯЕЎ. Фота Валянціна СЫСОЯ.
Амаль цэлы клас прыхільнікаў матчынай мовы здолелі сабраць на сустрэчу з журналістамі «Вечерки» ў фармаце праекта «Родную мову – народу», які рэалізуецца ў горадзе на Бярэзіне, настаўнікі-славеснікі Таццяна Іванаўна Пахомава і Людміла Георгіеўна Трэсцьян.

Таццяна Іванаўна Пахомава.Таццяна Іванаўна Пахомава.

Жыхароў 5-га і 6-га мікрараёнаў прадстаўлялі ў асноўным школьнікі старэйшых класаў, але былі сярод іх і пяцікласнікі. Усе яны актыўна ўключыліся ў размову аб стане ўжывання і выкарыстання роднай мовы ў нашым горадзе. Слушныя заўвагі выказалі Анастасія Гаршкова, Уладзіслаў Качановіч, Насця Журавель, Маша Камінская, Аліна Суравец і іншыя.

Усе ўдзельнікі на справе паказалі сваю ўвагу, любоў да беларускай мовы і яе веданне, выканаўшы заданні па перакладзе з яе на рускую і наадварот, патлумачыўшы сэнс некаторых фразеалагізмаў з твораў айчынных пісьменнікаў і згуляўшы ў лексікалагічную гульню. Лепшыя ўдзельнікі атрымалі на памяць кніжкі «Гэта наша, беларускае» супрацоўніка «Вечернего Бобруйска » Аляксандра Казака з аўтографамі аўтара. Сярод прызёраў аказаліся пераможцы прадметных алімпіяд Маша Камінская, Аліна Суравец і Насця Журавель, нядрэнныя знаўцы мовы Дар’я Савіч і Дзіяна Чаусава, а таксама пяцікласнік Цімафей Забела. Па-добраму ўразіла веданнем беларускай мовы, развагамі аб яе лёсе Ульяна Садыхбейлі. Журналісты дамовіліся з рабятамі, што тыя напішуць для любімага выдання аповеды пра гісторыю ўзнікнення назваў прыгарадных вёсак Антонаўка, Лукі і іншых. 

"Родная мова - народу" у СШ № 32. 

"Родная мова - народу" у СШ № 32. 

"Родная мова - народу" у СШ № 32.

"Родная мова - народу" у СШ № 32.

"Родная мова - народу" у СШ № 32.

"Родная мова - народу" у СШ № 32.

"Родная мова - народу" у СШ № 32.

"Родная мова - народу" у СШ № 32.

"Родная мова - народу" у СШ № 32.

"Родная мова - народу" у СШ № 32.

"Родная мова - народу" у СШ № 32.

"Родная мова - народу" у СШ № 32.

"Родная мова - народу" у СШ № 32.

Людміла Георгіеўна Трэсцьян.Людміла Георгіеўна Трэсцьян.

"Родная мова - народу" у СШ № 32.