Фарштат размаўляе па-беларуску

3515
Аляксандр Бяляеў. Фота Валянціна Сысоя.
У бабруйскай школе № 17 адбылася сустрэча журналістаў «ВБ» з аматарамі роднай мовы

У бабруйскай школе № 17 адбылася сустрэча журналістаў «ВБ» з аматарамі роднай мовыУ бабруйскай школе № 17 адбылася сустрэча журналістаў «ВБ» з аматарамі роднай мовы

На гэты раз да педагогаў і вучняў прыехалі галоўны рэдактар Наталля Сысой, заснавальнік і выдавец Валянцін Сысой і спецыяльны карэспандэнт газеты Аляксандр Казак. І хаця была субота, гасцей радушна сустрэлі дырэктар Вераніка Віктараўна Еўдакімава, яе намеснік Галіна Генадзьеўна Гардзейчык і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ларыса Васільеўна Каваленка. А яшчэ – амаль поўны клас дзяўчат і хлопцаў, якія цікавяцца вытокамі і практычным ужываннем адной з нашых дзяржаўных моў. У фарштацкай установе адукацыі прызвычаіліся праводзіць шосты школьны дзень цікава, і арганізатары рэалізацыі сумеснага праекта рэдакцыі «Вечернего Бобруйска» і ўпраўлення адукацыі, спорта і турызма «Родную мову - народу» павінны былі апраўдаць чаканні.

Як падалося, гэта ў прыхільнікаў беларускага літаратурнага і мастацкага слова атрымалася. Прычым з абодвух бакоў. Спачатку рабяты заўзята згулялі «у словы» і паказалі нядрэннае веданне беларускай лексікі, потым разам узгадвалі прыклады назоўнікаў, якія паходзяць ці запазычаны з іншых моў. Спыніліся і на абмеркаванні праблем узнікнення ў нашай мове так званай трасянкі. З веданнем справы вялі размову асабліва тыя вучні, што займаюцца ў профільным аб’яднанні, якім кіруе ў школе настаўнік беларускай мовы Ганна Васільеўна Голуб. Лепшыя знаўцы роднага слова атрымалі на памяць кніжку Аляксандра Казака «Гэта наша, беларускае» з аўтографамі аўтара. А яшчэ рабяты выканаюць хатнія заданні, у якіх раскажуць пра гісторыю ўзнікнення асобных тапонімаў бабруйскага Фарштата – раёна вельмі каларытнага і цікавага ў Бабруйску. Упэўненасць у шчырай любові маладых бабруйчан да свайго самабытнага «месцажыхарства»выказала Наталля Сысой, якая паабяцала апублікаваць лепшыя работы на старонках «Вечернего Бобруйска».   

Н.М.Сысой, В.В.Еўдакімава, Г.Г.Гардзейчык (злева направа).Н.М.Сысой, В.В.Еўдакімава, Г.Г.Гардзейчык (злева направа).

Л.В.КаваленкаЛ.В.Каваленка

У бабруйскай школе № 17 адбылася сустрэча журналістаў «ВБ» з аматарамі роднай мовыУ бабруйскай школе № 17 адбылася сустрэча журналістаў «ВБ» з аматарамі роднай мовы

Вось такі шосты школьны дзень.Вось такі шосты школьны дзень.