«Фарбы лета дождж змывае…»

2468
Аляксандр КАЗАК. Фото аўтара.
Пад рубрыкай «Родная старонка: адмыслова – паэтычным радком і фотамовай» рэдакцыя паказвае прыгажосць нашага краю і стваральнай дзейнасці яго людзей як ужо адлюстраваную ў творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў, так і ўбачаную праз аб’ектыў фотакамеры ў нашы дні. Далучайцеся, паважаныя чытачы, да праекта, падказвайце тэмы для вярбальна-візуальнага асэнсавання сучаснай рэчаіснасці.

Палі, гароды і сады даюць дарункі. 
Як бэз, Цвітуць чабор і верасы.
З туману Восень вяжа белыя карункі,
Мярэжыць барвай залатой лясы.
М. Аўрамчык.

Ніл Гілевіч.
Калі над гэтым полем з волкай хмарнасці
Па вашай волі ліўні зацурчаць —
Я буду ў дзікай першабытнай радасці
Скакаць і пець, куляцца і крычаць.
Н. Гілевіч.

Анатоль Грачанікаў.
Вулля Шукае позняя пчала.
Лагодна-мяккі свет, нібы вашчына.
I дабратой прасвечана Айчына
У барвах баравіннага святла.
А. Грачанікаў.

Сяргей Грахоўскі.
I яна адарыла пладамі багатымі
Працавітыя рукі шчаслівых людзей.
Чырванеюць рабіны над новымі хатамі,
Спелы верасень з мёдам і хлебам ідзе.
С. Грахоўскі.