«Хай жа расцвітуць зноў верасы»

3758
Аляксандр Казак. Фота аўтара
Пад новай рубрыкай  «Родная старонка: адмыслова – паэтычным радком і фотамовай» рэдакцыя прадугледжвае паказваць прыгажосць нашага краю і стваральнай дзейнасці яго людзей як ужо адлюстраваную ў творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў, так і ўбачаную праз аб’ектыў  фотакамеры ў нашы дні. Далучайцеся, паважаныя чытачы, да праекта, падказвайце тэмы для вярбальна-візуальнага асэнсавання сучаснай рэчаіснасці.

Бярозы, сосны, верасы,
Вятрам і сонцу даспадобы, —
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы роднае аздобы.
А. Лойка.

 

Васіль Вітка.

Дзе ў пацерках густой расы, 
Між цёплых баравін,
Нам песню дораць верасы
На дарагі ўспамін.
В. Вітка.

 

Міхась Стральцоў.

Дзень ціхі, дзень дрымотны, як вада.
Смуглява-залацісты. Цёплы промень
Забавіўся на твары. Так пчала
Апошні раз цалуе памяць кветак.
М. Стральцоў.

 

Якуб Колас.

У гушчары кустоў зялёных
Многа розных пташак,
Кветак белых і чырвоных,
Мошачак, мурашак...
Я. Колас.

 

Юрась Свірка.
Нагамі верасы рассоўваю,
Ступаю мякка ля імхоў...
Налезла ў кошык верасовых
Па кулаку баравікоў...
Ю. Свірка.

 

Пімен Панчанка.
А бабак, сыраежак
Не возьме і гультай.
Хадзі сабе з усмешкай,
Настой лясны глытай.
П. Панчанка.