Афіцэры вескі Вірычаў

4036
Василий Петрович ШУМИЛОВ, пенсионер. Фото из семейного архива автора.
Практычна ўсе хлопцы вескі Вірычаў Ціхініцкага сельсавета Рагачоўскага раена, якія ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя скончылі сем класаў, сталі потым афіцэрамі. Прапаную чытачам кароткія звесткі аб маіх слаўных земляках.

Шевченко Павел Степанович стоит справа.Шевченко Павел Степанович стоит справа.

Мікалай Васільявіч Шумілаў, 1914 года нараджэння, быў прызваны ў войска ў 1936 годзе. Ўдзельнік вайны з Фінляндыяй (30.11.1939 – 12.09.1940 гады). Апошній раз прыязджаў у  водпуск на Радзіму ўвосень 1940 г. з горада Горкага (цяпер Ніжні Ноўгарад). Прапаў без вестак у званіі лейтэнанта ў кастрычніку-снежні 1941 г. на Заходнім Фронце.

Шумилов Николай Васильевич (слева).Шумилов Николай Васильевич (слева). 

Дойлидов Павел Андреевич.Дойлидов Павел Андреевич.

Павел Андрэевіч Дойлідаў, таксама нарадзіўся ў 1914 годзе. У пачатку вайны знаходзіўся на вайсковых зборах у Ціхінічах. Каля народнага дома вісела “талерка”. З яе-рэпрадуктара радые людзі і пачулі пра пачатк вайны. На царкве стаяла вышка. Хадзіў вартаўнік краснаармеяц. Была сувязь з Бабруйскам. У царкве – авес. Ён быў прыпісаны да 129-га асобага палка НКУС у званні малодшага лейтэнанта. З пачатку вайны яго часць несла варту на малочным заводзе ў г. Рагачове, чыгуначным мосце праз раку Друць, перакрыжаванні дарог у Доўску, важных абьектах Гомеля, Нова-Беліцы, Добруша. У тым ліку ахоўвала беларускае кіраўніцтва, якое знаходзілася на той час у гэтых мясцінах.

Адступалі з Гомеля ў напрамку Украіны. У Палтаўскай вобласці аўтамашына, у якой ехаў Павел, трапіла пад абстрэл нямецкай танкеткі. Яму запомнілася, што гэта было сяло з падобным скрыжаваннем вуліц, як у яго роднай весцы Вірычаў. Павел быў цяжка паранены ў нагу і спіну. Пашанцавала – яго ўзяў пад апеку селянін, які быў пакінуты савецкімі ўладамі для арганізацыі барацьбы ў тыле ворага. Лячыў народнымі сродкамі недзе з год. І толькі летам 1942 года Павел неяк даклыпаў да Вірычава.

Дойлидов Николай Андреевич.Дойлидов Николай Андреевич.

З сакавіка 1943 года – у партызанах, камандзір узвода 259-га атрада, 8-й Рагачоўскай, партызанскай брыгады. Мабілізаваны ў войска 20 студзеня 1945 года. Дэмабілізаваны 25 кастрычніка 1945 года. Узнагароджаны медалем “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-45 гг.” Уручаны знак “Партызан Беларусі”. Памер 26 сакавіка 1996 года.

Мікалай Андрэевіч Дойлідаў, 1915 года нараджэння. Незадоўга да вайны скончыў Ленінградскае ваеннае вучылішча аўтамабілістаў. Быў накіраваны служыць у г. Томск. З ліпеня 1941 года на фронце – спачатку пад Ленінградам, потым у Запаляр’і, на пасадзе камандзіра аўтароты. Пасля заканчэння вайны служыў у Заходняй Украіне, потым у Беларусі (у Барысаве), ГДР. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі “За абарону Савецкага Запаляр’я”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне” і іншымі ўзнагародамі. Звольнены ў запас у званні капітана ў 1954 г. памер 13 студзеня 1979 года.

Павел Сцяпанавіч Шаўчэнка. Нарадзіўся 15 студзеня 1912 года. Быў прызваны ў войска ў 1934 годзе. Службу праходзіў у Беларусі, потым у Ленінградскай вобласці, пазней у Прыморскім крае (горад Шкотава), у асноўнымна пасадзе камандзіра аддзялення сувязі. З сакавіка 1942 года па кастрычнік 1942 года – курсант Свярдлоўскага пяхотнага вучылішча, пасля заканчэння якога служыў да студзеня 1943 года намеснікам камандзіра роты 58 стралковага палка, 62 стралковай дывізіі Паўднева-Заходняга фронту.

Са студзеня па чэрвень 1943 года – камандзір асобага аддзялення (камендатура горада Харькава) 58 стралковага палка. Тройчы быў паранены. Звольнены ў запас 19 чэрвеня 1946 года ў званні старшага лейтэнанта з пасады камандзіра роты 82-га гвардзейскага механізаванага палка, 29 гвардзейскай механізаванай дывізіі (Румынія).

Узнагароджаны ордэнам “Чырвонай Зоркі”, ордэнам “Айчыннай вайны І ступені”, медалем “За перамогу на Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” і іншымі узнагародамі.

Удзельнічаў у баях пры фарсіраванні Дуная і прарыве абароны гітлераўцаў. За выдатныя баявыя дзеянні атрымаў падзяку Сталіна, аформленную ў адпаведным загадзе ад 29 лістапада 1949 года (даведка в/ч 29488 ад 29 сакавіка 1945 года). Памер 8 мая 1987 года. 

Новиков Владимир Тарасович.Новиков Владимир Тарасович.

Новікаў Уладзімір Тарасавіч, 1912 года нараджэння. У пачатку вайны ст. лейтэнант 98 кавалерыйскага палка. У баях за горад Магілеў у чэрвені 1941 года папаў у плен. Сваякамі быў выкуплен з плена за сала і самагон. Памер у 1942 годзе. Пахаваны на могілках вескі Вірычаў. 

Новікаў Апанас Тарасавіч, 1917 года нараджэння. У войска быў прызван у 1937 годзе Быхаўскім ФВК. Учаснік вайны з японцамі на Халхін-голе. Закончыў ваеннае летнае вучылішча. З 15 верасня 1943 года служыў штурманам 78 асобага авіазвена сувязі пры упраўленні тыла 4 Украінскага фронта. Пры выпалненні заданія па даставцы срочнага сякрэтнага пакета Ваеннага Савета фронта 6 кастрычніка 1944 года атрымаў цяжкае раненне. Пацяраў сазнанне. Калі прыйшоў у сябе змог прыняць меры по дастаўке пакета по назначэнню. Пакет быў дастаўлен. За гэта быў узнагароджан ордэнам “Айчыннай вайны ІІ ступені”. Раней, 5 мая 1944 года атрымаў награду - ордэн “Чырвонай зоркі”. Пасля цяжкага ранення быў каммісаван в чыне капітана. Памер у 1968 г.