Гісторык Ігар Мельнікаў сустрэўся з бабруйчанамі

1697
Алесь НЕВЕСЬ. Фота аўтара.
23 кастрычніка ў тайм-клубе «1387», што ў будынку гатэля «Бабруйск», адбылася прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук, магістра паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэта Ігара Мельнікава «Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.».

Гісторык Ігар Мельнікаў прэзентуе ў Бабруйску кнігу «Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.».Гісторык Ігар Мельнікаў прэзентуе ў Бабруйску кнігу «Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.».

 Дарэчы, гісторык – наш зямляк, рэдактар беларускай версіі сайта istpravda.ru, аўтар многіх артыкулаў на гістарычную тэму, у тым ліку пра Бабруйск, з якімі знаемыя і чытачы cайта «Вячоркі». Апошнія гады ён жыве ў Заслаўі (Менская вобласць).

Кніга «Мяжа ля Заслаўя...» напісана на падставе шматлікіх дакументаў з архіваў Беларусі, Польшчы, Расіі і іншых краін, успамінаў сведкаў эпохі і матэрыялаў з асабістай калекцыі аўтара. Акрамя яе Мельнікаў напісаў кнігу «Заходняя беларуская атлантыда», а зараз працуе над другой яе часткай.

Другая ж частка аповяду Ігара Мельнікава была падрыхтавана адмыслова для бабруйчан і прысвечана гісторыі нашага гораду і асабліва – бабруйскай крэпасці. Яна выклікала не меншую цікавасць у гледачоў.

Імпрэза ў антыкавярні прайшла ў рамках заняткаў курсу «Мова нанова» і сабрала больш за 20 чалавек, якія цікавяцца гісторыяй нашай краіны. На прэзентацыі ўсе прысутныя змаглі бліжэй пазнаёміцца з аўтарам, задаць яму пытанні па гісторыі Заходняй Беларусі і Бабруйска, убачыць слайдшоў з унікальнымі фатаздымкамі і дакументамі з архіва аўтара.