Велікоднае віншаванне ксёндза Андрэя Яркаўца, пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску

5003
Фото Александра ЧУГУЕВА
Са святам Уваскрасення Хрыста, каталікі Бабруйска!

Настоятель Бобруйского костела Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии ксёндз Андрей Ярковец.Настоятель Бобруйского костела Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии ксёндз Андрей Ярковец.

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, а таксама ўсе людзі добрай волі, Хрыстус уваскрос – сапраўды ўваскрос!

Гэтым пасхальным воклічам сардэчна вітае ўсіх вас арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і я, далучаючыся да ягоных словаў, віншую з радасным і збаўчым, самым вялікім і найбольш важным хрысціянскім святам Уваскрасення Хрыста! Гэтае свята мы адзначаем з радасцю, бо праўда пра ўваскрашэнне дае надзею і падтрымку ў жыццёвых цяжкасцях. Яна таксама нагадвае нам, што варта жыць, бо перад намі перспектыва шчаслівай вечнасці.

Напэўна, усім нам вядома грэчаская паэма пра легендарную птушку фенікс. Прадбачачы сваю смерць, яна з галінак пахучага дрэва звіла сабе гняздо, у якім згарэла. Аднак з попелу, што застаўся пасля яе, вылецела новая птушка. Адсюль і паходзіць выраз «адрадзіцца, як фенікс з попелу».

Такім чынам, фенікс сімвалізуе несмяротнасць, уваскрасенне і жыццё пасля смерці. Таму ў гэтым вобразе вельмі добра бачна велікоднае пасланне, бо Езус аддаў сваё жыццё за збаўленне свету і на трэці дзень уваскрос. У ім новае жыццё паўстала з попелу смерці.

Бобруйский костел Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии.

Бобруйский костел Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии.

Сёння мы адзначаем перамогу Хрыста над грахом, смерцю і злым духам. Гэтая перамога з’яўляецца дарам вечнага жыцця для веруючых у Езуса. Менавіта таму фенікс – адзін з самых ранніх сімвалаў уваскрослага Хрыста.

Няхай Уваскрослы Езус Хрыстус напоўніць вашыя сэрцы радасцю і супакоем, а таксама дасць і ўмацуе вашае фізічнае і духоўнае здароўе, якое дапаможа вам у сведчанні аб праўдзе Змертвыхпаўстаня ў штодзённым жыцці.

Ксёндз Андрэй ЯРКАВЕЦ, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Бабруйску

Расклад набажэнстваў у бабруйскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі на святы Пасхальны Трыдуум (вул. Кастрычнiцкая, 121)

4 красавіка, Вялікая Субота: святая Пасхальная вігілія – 21.00.

5 красавіка, Нядзеля Уваскрасення Пана, Вялікдзень – рэзурэкцыйная працэсія і ўрачыстая святая імша – 7.00.

У нядзелю, 12 красавіка – тэатралізаваная містэрыя «Таямніца Эўхарыстыі» у выкананні парафіяльнай моладзі – 20.00.

Бобруйский костел Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии.Бобруйский костел Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии.