Падзякуем Пану Богу за тое, што падараваў нам яшчэ адзін год жыцця, і мы з годнасцю ўшаноўваем светлую хрысціянскую радасць — зноў прывітаць нованароджанага Дзіцятка Езуса, а разам з Ім — і зноў здабыць надзею на новае жыццё. Так, мы не можам жыць толькі ўчарашнімі поспехамі, мінулагоднімі малітвамі і забаўляльнымі гісторыямі, якія чулі ў дзяцінстве. Кожны дзень мы стаім перад новым выбарам, і рабіць гэты выбар змушае жыццё. Як сказаў адзін мудры чалавек: «Галоўная праблема хрысціанскага жыцця ў тым, што яно павінна быць хрысціянскім кожны дзень». Вось і сёння мы павінны сказаць сабе, што новы год жыцця, які прыходзіць да нас з Дзіцяткам Езусам, павінен быць пражыты па Божых запаведзях і на славу Яго з нараджэннем Хрыстовым.
Пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз Андрэй Яркавец.
Расклад святочных набажэнстваў у касцеле:
24 снежня, 21.00 — Батлейка ў выкананні дзетак нашай парафіі; 22.00 — святая імша Пастэрка.
25 снежня: Святыя імшы а 9-й,11-й гадзінах.
26 снежня: Святыя імшы а 9-й і 18-й гадзінах.
27 снжня: Святая імша а 18-й гадзіне.
28 снежня: нядзеля Святой сям’і, Святыя імшы а 9-й,11-й і 17-й гадзінах.
Фото: Александр ЧУГУЕВ.
Рождество в Бобруйском костеле Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. 25 декабря 2013.
Рождество в Бобруйском костеле Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. 25 декабря 2013.