Ксёндз Андрэй Яркавец: «Нам застаецца толькі чакаць і маліцца»

5620
Апошні месяц для бабруйчан-хрысціян каталіцкай традыцыі быў насычаны падзеямі. Літаральна ў той жа час, калі каріўнік нашай дзяржавы зацвердзіў главой горада Андрэя Каваленку, новыя прызначэнні былі здзейснены і ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёлу:

Пробашч касцёлу Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі у Бабруйску, ксёндз Андрэй Яркавец. Пробашч касцёлу Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі у Бабруйску, ксёндз Андрэй Яркавец.

Апошні месяц для бабруйчан-хрысціян каталіцкай традыцыі быў насычаны падзеямі. Літаральна ў той жа час, калі каріўнік нашай дзяржавы зацвердзіў главой горада , новыя прызначэнні былі здзейснены і ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёлу: адміністратарам з правамі пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі у Бабруйску прызначаны ксёндз Андрэй Яркавец, а ягоны папярэднік, ксёндз Юры Быкаў накіраваны для служэння ў катэдральную парафію Магілёва.

Акрамя гэтага, літаральна за апошні тыдзень Бабруйск наведалі намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Уладзімір Ламека і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешэк Шэрэпка

Усе гэтыя навіны, не маючыя на першы погляд ніякага сутыкнення паміж сабой, выклікаюць, тым не меньш, вялікую надзею ў хрысціян-католікаў ды ўвогуле ва усіх жыхароў горада, каго хвалюе дагэтуль не вырашаны лёс аднаго cа старэшых архітэктурных помнікоў Бабруйска — касцёлу Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

На пытанні нашага каррэспандэнта адказвае пробашч касцёлу Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі у Бабруйску, ксёндз Андрэй Яркавец.

Біяграфічная даведка Андрэй Яркавец нарадзіўся 20 лютага 1975 года ў вёсцы Удзела Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Вышэйшую Духоўную Семінарыю ў Гродне. Прэзбітарскія Пасвячэнні атрымаў 29 красавіка 2000 года.  Святарскае служэнне:  2000-2001 — вікарый у Магілёве; 2001-2006 — пробашч парафій у Касцяневічах і Сцешыцах (Вілейскі раён); 2006-2014 — пробашч у Красным (Маладзечанскі раён); З 10 жніўня 2014 года заступіў на службу ў Бабруйску.

Айцец Андрэй, прайшоў месяц с часу прызначэння вас у Бабруйск. Што першае вы адзначаеце для сабе на новым месцы?

— Перш за ўсё, і гэта, бадай, самае галоўнае, — тое, што вельмі добрая частка насельніцтва ў такім вялікім горадзе стараецца прытрымлівацца хрысціанскіх каштоўнасцёў каталіцкай традыцыі. Я маю на ўвазе не толькі колькасць тых веруючых, што рэгулярна наведваюць службы у касцёле, але і тых людзей, хто звяртаецца ў касцёл толькі ў важные моманты жыцця. 

А для вас асабіста заходняя традыцыя хрысціянскай веры была роднай з маленства? 

— Так. Хаця і прынята лічыць, что каталіцкая вера на Беларусі гістарычна пашырана толькі на захадзе краіны, гэтакі погляд спрошчаны. Да 1939 года Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці таксама уваходзіў у склад Польшчы. На маёй малой радзіме кажуць, што вёска Удзела, дзе я нарадзіўся, атрымала сваю назву у ХІХ стагоддзі ад слова «удзел», бо жыхары гэтага места бралі актыўны удзел у будаўніцтве касцёла. Між іншым, наш касцёл таксама, як і ў Бабруйску — Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі...

Ваш адказ папярэдзіў наступнае пытанне. Яно якраз аб будаўніцтве, ці дакладней — аб аднаўленні першаснага выгляду будынку касцёла ў Бабруйску. Гаворка аб гэтым ідзе ужо не першы год, але…

Исторический вид костела в Бобруйске.Гістарычны выгляд касцёлу ў Бабруйску.

— Каталікі Бабруйска моляцца і ўскладаюць надзеі, што ўсё зробленае да гэтае пары будзе мець паспяховы вынік. Разуменне сітуацыі мясцовымі уладамі ёсць, але праблема ў тым, што прыбудаваны да касцёлу гмах не належыць іх кампетэнцыі. Пытанне з гэтым будынкам можа быць вырашана толькі на рэспубліканскім узроўні. Нам застаецца толькі чакаць і маліцца.

Айцец Андрэй, напярэдадні нашай сустрэчы Бабруйск наведаў намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Уладзімір Ламека, які на сустрэчы с прадстаўнікамі рэлігійных арганізацый адзначыў хрысціян-католікаў як прыклад для астатніх за тое, што вы трымаецеся беларускай мовы… 

— Гэта ведьмі добра, што улады Беларусі ацэньваюць наш уклад у адраджэнне беларускай мовы. Нунцый Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці таксама заахвочвае тыя рэгіёны Беларусі, дзе да гэтага часу ў касцёлах выкарыствоўвалася для набажэнстваў больш польская мова, каб вернікі мелі магчымасць чуць Слова Божае на роднай мове.

Мяне ўсцешвае, калі я бачу і чую, што ўсе больш моладзі зараз пачынае размаўляць на беларускай мове. Яшчэ у 1995 годзе мяне ўразіла, як прамаўляў на беларускай мове святы айцец Ян Павал ІІ у саборы Святога Пятра ў Рыме, калі прымаў беларускіх дзетак з Чарнобыльскага рэгіёну. Мы павінны навучыць дзяцей маліцца на роднай мове. 

У гэтым годзе больш за 120 хлопчыкаў і дзяўчынак у нашым бабруйскіх касцёле распачалі новы катэхэтычны год, удзельнічаюць у занятках, якія праводзяць сёстры-дамініканкі Аўгусціна, Марыя і Міхаліна. Хочацца падзякаваць бацькам, якія разумеюць патрэбу духоўнай адукацыі для іх дзетак.

Алесь КРАСАВІН. Фота Аляксандра ЧУГУЕВА.

РАНЕЙ НА САЙЦЕ:

Архиепископ Тадеуш Кондрусевич посетил Бобруйск.