Пайшоў з жыцця Віктар Балаханаў

2627
7 верасня 2014 года пайшоў з жыцця Заслужаны работнік культуры БССР, таленавіты хормайстар, аматар і прапагандыст народнай творчасці Віктар Яўстафіевіч Балаханаў.

Нарадзіўся 1 мая 1942 года ў Шклове. У 1970 годзе скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча па спецыяльнасці «кіраўнік аркестра».

Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 1965 годзе мастацкім кіраўніком Слаўгарадскага раённага Дома культуры і хормайстрам харавага калектыву, які праз два гады атрымаў ганаровае званне “народны самадзейны калектыў”.

У 1975 годзе па запрашэнню адміністрацыі Беларускага шыннага камбіната пераехаў у Бабруйск, дзе працаваў на пасадзе дырэктара клуба вытворчага аб’яднання «Бабруйскшына».

Менавіта любоў да народнай песні стала галоўным сэнсам яго жыцця, творчасці і плённай працы. За гады сваёй дзейнасці Віктар Яўстафіевіч стварыў тры народных харавых калектыва. Акрамя гэтага ім было створана некалькі харавых калектываў ў Бабруйскім, Слаўгарадскім, Кіраўскім раёнах, хор медыцынскіх работнікаў медсанчасці «Бабруйскшына».

У 1978 годзе Балаханавым В.Я. на базе рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белшына» быў створаны харавы калектыў, якому ў 1981 годзе прысвоена званне «народны самадзейны калектыў», а ў 2006 годзе – «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» народны хор Палаца мастацтваў г. Бабруйска.

У студзені 2004 года Віктар Яўстафіевіч стварыў харавы калектыў работнікаў філіяла 703 АСБ «Беларусбанк», які з поспехам выступаў на пляцоўках горада і цэнтральнага апарата АСБ «Беларусбанк» (г. Мінск), як самастойны калектыў, так і сумесна з народным хорам народнай песні Палаца мастацтваў г. Бабруйска. Пад яго кіраўніцтвам гэтыя творчыя калектывы неаднаразова з’яўляліся пераможцамі шматлікіх гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных фестываляў і конкурсаў.

Доўгі творчы шлях прайшлі такія праэкты, распрацаваныя Віктарам Яўстафіевічам, як: «Беларусь – мая ластаўка-песня», «Дарогамі вайны», «Песні ляцяць над краінай», «Жанчынам Беларусі прысвячаецца», «Цыкл духоўнай музыкі», вянок беларускіх абрадавых песень, у якім асобнае месца займае «Беларускі вясельны абрад», які трасліраваўся па беларускаму тэлебачанню.

Балаханаў В.Я. з 1988 года з’яўляўся членам Беларускага Саюза музычных дзеячаў. У 1989 годзе яму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры БССР». У 2006 годзе быў абраны дэлегатам ІІІ Усебеларускага народнага сходу.

З 2008 года з’яўляўся галоўным хормайстрам Міжнароднага фестывалю народнага мастацтва «Вянок дружбы», старшынёй вакальна-харавой секцыі Асацыяцыі музычных працаўнікоў Магілёўскай вобласці.

За шматгадовую, плённую дзейнасць у развіцці самадзейнага мастацтва Балаханаў В.Я. быў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Знакам УЦСПС «За дасягнутыя поспехі ў самадзейным мастацтве», Ганаровай граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Знакам «Выдатнік культурнага шэфства на сяле». Неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі Магілёўскага абласнога ўпраўлення культуры, Бабруйскага гарадскога і раённага выканаўчага камітэтаў.

У лістападзе 2010 года ў сувязі з 35-годдзем Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь хору народнай песні і 50-годдзем творчай дзейнасці Балаханаў В.Я. быў узнагароджаны Ганаровым знакам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, Ганаровымі граматамі Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў і ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама.

У 2011 года ўзнагароджан Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, спецыяльнай прэміяй імя Міхася Лынькова Бабруйскага гарвыканкама і падзячным лістом упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Усе работнікі культуры горада, удзельнікі творчых калектываў выказваюць словы спачування сям’і пакойнага.