«Гэта наша, беларускае»: выйшла з друку кніга вядомага бабруйскага журналіста Аляксандра Казака

2080

Кніга вядомага бабруйскага журналіста Аляксандра Казака «Гэта наша, беларускае».Кніга вядомага бабруйскага журналіста Аляксандра Казака «Гэта наша, беларускае».

Выйшла з друку кніжка «Гэта наша, беларускае» лаўрэата прэмій «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў і імя Міхася Лынькова – Бабруйскага выканаўчага камітэта, уладальніка знака Міністэрства інфармацыі Беларусі «Выдатнік друку», вядомага бабруйскага журналіста Аляксандра Казака. Яна знаёміць чытачоў як з простымі рэчамі вакол нас, так і з узнёслымі паняццямі на прыкладах творчасці знакамітых і менш вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў.

Набыць кніжку ў цвёрдай бумвінілавай вокладцы з залатым цісненнем аб,ёмам у трыста старонак на афсетнай паперы можна ў рэдакцыі газеты «Вечерний Бобруйск». Кошт аднаго экземпляра — шэсцьдзясят тысяч рублёў, для бібліятэк – скідка. Тыраж для продажу абмежаваны.