Бог прынёс свету надзею на лепшае: віншаванне на Вялікдзень

6974
Паважаныя чытачы!Ад усяго сэрца віншую вас з радасным і збаўчым святам Пасхі Хрыстовай. Вялікдзень — гэта наша супольнае хрысціянскае свята. Езус сваёй крыжовай смерцю і слаўным Змёртвыхпаўстаннем збавіў людзей — і таму гэта радасць нас усіх аб’ядноўвае.

Віншаванне на Вялікдзень.Віншаванне на Вялікдзень.

Бог прынёс свету надзею на лепшае, больш людзкае жыццё на зямлі і на вечнае шчасце ў небе. Сучасны свет і зараз патрабуе гэтай радаснай весткі. Сёння існуе так шмат праблемаў, якія чалавек сам, сваімі сіламі не ў стане вырашыць. Ён патрабуе дапамогі Змёртвыхпаўсталага Езуса. А Хрыстус чакае чалавека, яго малітвы, жадання размаўляць з Богам.

Жадаю ўсім вам заўсёды адчуваць падтрымку Змёртвыхпаўсталага Хрыста, жыць у так патрэбнай нам Божай Ласцы, не губляць надзею і адчуваць шчасце. Няхай радаснае «Аллелюя» загучыць у вашых сэрцах і няхай адорыць кожнага чалавека новым жыццём у Хрысце!

Пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску, ксёндз Юры Быкаў.

 

Расклад святочных набажэнстваў у касцёле:

Пасхальны Трыдыум:

Вялікі чацвер, 28 сакавіка — Імша Вячэры Езуса Хрыста, 18.00.

Вялікая пятніца, 29 сакавіка — Крыжовы шлях, 18.00.

Літургія Мукі Хрыста, 19.00

Вялікая субота, 30 сакавіка — Пасхальная Вігілія, святая Імша, 22.00.

Вялікодная нядзеля, 31 сакавіка — урачыстасць Уваскрасення Хрыста. 7.00 — рэзурэкцыйная працэсія і святая Імша.

Панядзелак у актаве Вялікадня, 1 красавіка — святая Імша, 18.00.

Пасвячэнне страў на вялікодны стол адбудзецца ў суботу а 12-й, 13-й, 14-й і а 15-й гадзінах.

Фото Александра ЧУГУЕВА.

Католическая Пасха — праздник Воскресения Иисуса Христа (30 фото)