Штогод 21 лютага адзначаецца Сусветны дзень роднай мовы, заснаваны 30-й сесіяй Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА для абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Паводле дадзеных гэтай арганізацыі, палова з шасці тысяч існуючых у свеце моваў могуць знікнуць цягам жыцця аднаго-двух пакаленняў. Напярэдадні згаданае даты бабруйскія гарадскія ўлады заклікалі гараджан прынамсі ў гэты дзень «па магчымасці размаўляць на роднай мове». Ці быў пачуты гэты заклік? І што насамрэч замінае беларусам карыстацца роднай мовай штодня? Гэтыя пытанні мы адрасавалі бабруйчанам.
Научный сотрудник Бобруйского художественного музея им. Г.Г.Поплавского Алла Мальцева:
– Думаю, призыв будет услышан. Молодежь на это особенно отзывчива. Знаю, что по-белорусски с удовольствием говорят молодые люди в крупных городах. Белорусский язык очень красив, и если бы везде — в быту, в учреждениях, в организациях культуры – с нами говорили на беларускай мове, то и мы бы автоматически отвечали по-белорусски. Это и воспитывало бы в нас необходимость использования родного языка, и он снова широко распространился бы во всех сферах нашей жизни.
Настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры Бабруйскай гiмназii №3 Вольга Рудая:
– Вельмі ўхвальная ініцыятыва гарадскіх уладаў – карыстацца беларускай мовай у дзень 21 лютага і ва ўсе астатнія дні, але, на жаль, баюся, гэтая прапанова пачутая ня будзе. На мой погляд, гэта мае быць не прапанова, а загад, і ў першую чаргу загад для саміх чыноўнікаў. Як толькі чынавенства пачне гаварыць па-беларуску, адразу ж культурныя дзеячы, спартсмены, настаўнікі, а потомы і ўсе астатнія пачнуць рабіць тое самае. Асабіста я мову люблю і імкнуся ёю карыстацца.
Ученик 10 «А» класса Бобруйской гимназии №3 Максим Рабкевич:
– Это очень правильный призыв, однако, на мой взгляд, он не будет поддержан повсеместно. Так сложилось, что в повседневной жизни мы все используем русский язык, слышим его из телевизора, и в Белоруссии он считается основным. Однако в гимназии мы готовы поддержать инициативу властей. На различных мероприятиях, фольклорных вечеринках, в школьных газетах, – везде у нас используется белорусский язык. Важно не дать ему погибнуть и сохранить существующее равновесие между русским и белорусским языками.
Студентки первого курса БФ БГЭУ Ольга Саланович и Наталья Хила:
– Молодежь сейчас не пользуется белорусским языком не потому, что это не модно, а просто никто его не употребляет. В нашей среде используется русский или английский. Белорусский язык сам по себе красивый, но не каждому дается. Я вот его не понимаю.
– Белорусский язык мало распространен из-за того, что наша страна совсем недавно обрела независимость. Многие войны и многие захватчики прошли через территорию нашей страны. Как нация мы выстояли, а вот язык пострадал. Это очень печально. Хотя я знаю, что в Минске молодые люди используют белорусский язык. Так что не все потеряно.
Прафесар, доктар фiлалагiчных навук, загадчык кафедры грамадскiх дысцыплiн i права БФ БДЭУ Аляксей Ненадавец:
– Беларусы вельмі доўга пёрліся, дзякуючы і савецкай уладзе, і сённяшняй, у склад Расіі і ў выніку сталі настолькі рускімі, што зараз нават прымусіць іх казаць па-беларуску немагчыма. Па-другое, каб размаўляць на беларускай мове, трэба ведаць гісторыю, культуру, карані гэтага народа. Перадусім вялікую ўвагу трэба скіраваць на гуманітарную адукацыю ў школах, сярэдніх навучальных установах і вну, каб выхаваць нашу моладзь свядомымі і сумленнымі грамадзянамі сваёй краіны.
Зараз вельмі маленькі працэнт людзей, якія размаўляюць на беларускай мове. У гэтым віна і чыноўнікаў, і настаўнікаў, і саміх людзей. Адзін спасылаецца на другога, трэці дакарае чацьвертага, вось і адтрымліваецца замнёнае кола. Заклікі ўлады размаўляць па-беларуску у дзень роднай мовы вялікага плёну не дадуць, бо гэта толькі адзін дзень. А беларусам трэба быць штодня.
Опрос провел Александр ЧУГУЕВ, видео автора.
РАНЕЙ НА САЙЦЕ:
У Бабруйску ідзе збор подпісаў за папулярызацыю беларускай мовы.