Выстава народных промыслаў з Глуска

2911
Дата проведения с  по 
Цена 1 руб. (взрослый), 50 коп. (детский).

Кожны чалавек павінен ведаць мінулае сваёй краіны, яе гісторыю, яе духоўную і творчую спадчыну. Бо, чым лепш ведаеш мінулае, тым больш шануеш сучаснасць.

Глускі раённы Дом рамёстваў – адзін з нямногіх, які прафесійна займаецца некалькімі асноўнымі самабытнымі відамі народных рамёстваў: бондарства, лозапляценне, ткацтва, вязанне кручком, роспіс па дрэве, вышыўка, кераміка, аплікацыя саломкай і саломапляценне.

У Доме рамёстваў працуюць 5 майстроў, з іх тры – члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Рэспублікі Беларусь.

Як кажа майстар па бандарстве Уладзімір Станкевіч: «Ручная праца шанавалася ва ўсе часы, і мода на аўтэнтычнасць, на шчасце вярнулася. Таму што такія рэчы робяцца з душой».