На курсах «Мова нанова» будуць святкаваць Міжнародны дзень роднай мовы. З акустычнай праграмай выступіць Уладзімір Пугач, лідар гурта J:Морс, правядуць тэматычныя гульні і сюрпрызы ад самых актыўных студэнтаў.
Свята пройдзе 21 лютага з 19.00 да 21.00 у тайм-клубе «13:87» (Чангарская, 54).