«Мова нанова» – незвычайныя курсы. Заняткі адбываюцца ў выглядзе нефармальнага дыялогу, арганізатары запрашаюць вядомых гасцей – носьбітаў беларускай мовы, якія дэманструюць, што па-беларуску можна размаўляць на любую тэму.
Тэма наступных заняткаў – горад Бабруйск.