«Мова нанова» – незвычайныя курсы. Заняткі адбываюцца ў выглядзе нефармальнага дыялогу, арганізатары запрашаюць вядомых гасцей – носьбітаў беларускай мовы, якія дэманструюць, што па-беларуску можна размаўляць на любую тэму.
Гісторык і культуролаг Алесь Белы прэзентуе свае кнігі «Літвінская кухня» і «Сакатала бочка» і раскажа пра нацыяальную кухню.