Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»

1001
Дата проведения с до

Фестываль з’яўляецца некамерцыйным грамадзянска-адукацыйным праектам, накіраваным на развіццё інтэлектуальнага асяроддзя, месцам сустрэчы аўтараў, выдаўцоў, дызайнераў, мастакоў, рэдактараў, перакладчыкаў, бібліятэкараў і, канешне ж, чытачоў.

На фестываль у Бабруйск прыедуць літаратары, журналісты ды арганізатары фэсту: Ганна Янкута, Тацяна Нядбай, Эдуард Мельнікаў, Марыя Мартысевіч, Даша Бялькевіч, Павал Касцюкевіч ды іншыя.

Можна будзе не толькі паслухаць аўтараў і музыкаў, але і набыць кнігі выдавецтваў «Логвінаў», «Галіяфы» ды іншых, а таксама атрымаць аўтографы.

Фестываль пройдзе ў суботу 13 красавіка з 11:00 да 21:00 у тайм-клубе «13:87». Уваход вольны.

Праграма фестывалю:

  • 11.00-12.30 – дзіцячая праграма ад выдавецтва «Тэхналогія»;
  • 12.30 - 13.00 – гістарычная кніга: Владимир Ляхин, «Последние защитники Великого Княжества»;
  • 13.00 - 13.20 – выступ Паліны Качатковай, чытанні прозы з будучай кнігі;
  • 13.20 - 14.00 – прэзентацыя «Песняры імперыі», Эва Томпсан (прэзэнтуе Тацяна Нядбай);
  • 14.00 - 15.00 – філасофская лекцыя Ірыны Дубянецкай «Несмяротнасць як дар i смяротнасць як выбар у бiблейскай гiсторыi Саду»;
  • 15.30 - 16.15 – лекцыя Iгара Раханскага «Праблема захавання культурнай спадчыны (выпадак Бабруйска)»;
  • 16.15 - 17.15 – дыскусія «Паміж Сцылай філасофіі і Харыбдай літаратуры». Удзельнікі: Павел Баркоўскі, Ліля Ільюшына, Аляксандр Сарна;
  • 17.15 - 17.45 – прэзентацыя ПЭН-цэнтра і ягоных праектаў: прэміі Гедройца, Шэрмана, Арсенневай ды іншыя;
  • 17.45 - 18.15 – прэзэнтацыя і чытанне кнігі: Марыя Мартысевіч, «Сарматыя»,
  • 18.15 - 19.00 – Павел Касцюкевіч: «Давід: забойца, рэкецір і цар». Папулярная лекцыя пра Стары Запавет, прысвечаная 500-годдзю Скарынаўскай Бібліі;
  • 19.00 - 20.00 – паэтычны мікрафон: Тацяна Нядбай, Даша Бялькевіч ды іншыя;
  • 20.10 – музычны сэт: «Морквоцвет».