На курсах «Мова Нанова» раскажуць пра народны універсітэт імя Ніла Гілевіча

809
Дата проведения с до

На чарговых занятках курсаў пра народны універсітэт імя Ніла Гілевіча раскажуць Алена Анісім, дэпутатка палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы, Алег Трусаў, былы старшыня Таварыства беларускай мовы і Павел Церашковіч, гісторык і культурны антраполаг.

Універсітэт праводзіць падрыхтоўчыя курсы дла навучэнцаў старэйшых класаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто хацеў бы ўдасканаліць свае веды ці падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ.

Падрабязней пра універсітэт раскажуць 29 сакавіка а 18-й гадзіне ў тайм-клубе «13:87», уваход вольны.