Сябры грамадскай арганізацыі «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» зноў запрашаюць патанчыць пад жывую музыку. На чарговай сустрэчы будуць святкаваць Дзень святога Патрыка (галоўнага святога Ірландыі) і вывучаць народныя ірландскія танцы.
Сустрэча пройдзе 17 сакавіка ў 18.00 у тайм-клубе «13:87». Уваход вольны.