У Бабруйску будуць святкаваць першы юбілей курсаў. Запрашаюсь усіх жадаючых паўдзельнічаць у забаўляльным квізе на тэмы, звязаныя з беларускай гісторыяй і культурай. Пасля пройдзе канцэрт мясцовых музыкаў: «Mondegrin», Іван Панамароў (гурт SKYNET) і іншыя. Напрыканцы дня пройдзе спеўны сход са спяваком і музыкам Змітром Вайцюшкевічам.
Адзначаць юбілей будуць у тайм-клубе «13:87» 23 лютага. Пачатак праграмы: 15.00, канцэрт у 17.00. спеўны сход у 18.00, уваход вольны.