Гастрольны спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Пастаўлены па матывах п'есы Аляксандра Вампілава «Утиная охота». Пераклад на беларускую мову Марыі Птушкінай. Рэжысер: Стас Жыркоў (Украіна), мастак: Алена Ігруша, працягласць: 2 гадзіны 10 хвілін.
Сюжэт: жыў-быў чалавек з прозвішчам Зілаў. Звычайны чалавек са звычайным прозвішчам. І была ў яго звычайная жонка. Як раптам... ён атрымаў кватэру! Здавалася б, усё ў яго павінна быць добра. Але ён аказваецца замураваны ў лабірынце ўласнай свядомасці. А ў лабірынце гэтым шмат квэст-пакояў, дзе яго чакаюць жонка, палюбоўніца, сябры. З кожным крокам Зілаў заблытваецца ўсё больш. Ці знойдзе ён выхад?
Спектакль пра тых, хто лічыць сябе дарослым, а на справе аказваецца дзіцём, якое ўпершыню патрапіла ў такі квэст-пакой уласнага жыцця.
Кошт білетаў: 8-10 руб.