Гастрольны спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Пастаўлены па п'есе Льва Усцінава. Рэжысёр, мастак, музыка: Кацярына Аверкава, пераклад: Ірына Герасімовіч, працягласць: 1 гадзіна 20 хвілін без антракту.
Казка пра маленькіх, але вельмі адважных Зайца, Вожыка і Бабраня, якія дружна адправіліся на пошукі таго, хто згубіў у лесе сумленне. Шматлікія цяжкасці, прыгоды і дзіўныя сустрэчы чакаюць іх на гэтым шляху.
Кошт білетаў: 4-5 руб.