На курсах мовы раскажуць пра правы чалавека

834
Дата проведения с до

На чарговых занятках курсаў «Мова нанова» пра правы чалавека раскажа Наста Лойка. Яна 8 год займаецца праваабарончай дзейнасцю, раней працавала ў праваабарончым цэнтры «Вясна», а зараз у праваабарончай арганізацыі «Human Constanta». Арганізацыя займаецца правамі замежнікаў, а асабіста Наста цікавіцца пытаннямі мовы варожасці і дыскрымінацыі.

«Мова нанова» – незвычайныя курсы. Заняткі адбываюцца ў выглядзе нефармальнага дыялогу, арганізатары запрашаюць вядомых гасцей – носьбітаў беларускай мовы, якія дэманструюць, што па-беларуску можна размаўляць на любую тэму.

Заняткі пройдуць восьмага лютага ў 18.00 у тайм-клубе «13:87» (Чангарская, 54), уваход вольны.