На курсах мовы раскажуць пра валанцёрства

579
Дата проведения с до

На чарговых занятках «Мова нанова» Наталля Халанская раскажа пра валанцёрства ў Беларусі і ЗША. Наведвальнікі курсаў пагуляюць у «Адгадай валанцёра» і абмеркуюць, чаму валанцёрства - гэта важна.

«Мова нанова» – незвычайныя курсы. Заняткі адбываюцца ў выглядзе нефармальнага дыялогу, арганізатары запрашаюць вядомых гасцей – носьбітаў беларускай мовы, якія дэманструюць, што па-беларуску можна размаўляць на любую тэму.

Заняткі пройдуць 25 студзеня ў 18.00 у тайм-клубе «13:87» (Чангарская, 54), уваход вольны.