Алесь Адамовіч: творчая сустрэча

435
с до
Дата проведения с до
Телефон+375 (29) 241-82-90

Беларуская асацыяцыя журналістаў і ініцыятыва «Прыпынак Адамовіча» запрашаюць на памятнае мерапрыемства да 25-годдзя са дня смерці пісьменніка і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча.

20-га студзеня бабруйскі філіял ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», інтэрнэт-газета «Бабруйскі кур’ер», ініцыятыва «Прыпынак Адамовіча» ладзяць творчую сустрэчу, каб уганараваць памяць нашага славутага земляка.

На мерапрыемстве будуць:

  • Творчая сустрэча з дачкой Алеся Адамовіча Наталляй Адамовіч;
  • Прэзентацыя мультымедыйнага праекта сябраў ГА «БАЖ» пра Алеся Адамовіча і ягоную малую радзіму – вёску Глуша;
  • Выступ Андруся Архіпенкі – актывіста і ініцыятара ідэй арт-аб’екта «Прыпынак Адамовіча» і бюста пісьменніку ў Глушы.

Сустрэча пройдзе 20 студзеня ў 11:00-13:00 у тайм-клубе «13:87», уваход вольны.