Першыя заняткі курсаў «Мова нанова» у 2019

764
Дата проведения с до

Першыя у гэтым годзе заняткі пройдуць па тэме «Язэп Драздовіч. Самы касмічны беларускі мастак!», гасцей не будзе.

Язэп Драздовіч – беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог, пісьменнік. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

«Мова нанова» – незвычайныя курсы. Заняткі адбываюцца ў выглядзе нефармальнага дыялогу, арганізатары запрашаюць вядомых гасцей – носьбітаў беларускай мовы, якія дэманструюць, што па-беларуску можна размаўляць на любую тэму.

Заняткі пройдуць 18 студзеня ў 18.00 у тайм-клубе «13:87» (Чангарская, 54), уваход вольны.