Усіх ахвочых запрашаюць паўдзельнічаць у даўняй каляднай гульні – «Жаніцьба Цярэшкі». Абяцаюць танцы пад дуду, найсмачнейшы глінтвейн, мех і торбу радасных эмоцый на цэлы год.
Для маленькіх гасцей будзе працаваць пляцоўка дзіцячых забаваў. На калядным кірмашыку можна будзе набыць сувеніры, цёплыя падарункі і пачастункі. Чакаюць наступных майстроў: сямейная крама «Беларусам» (упрыгожанні ручной працы з беларускімі арнаментамі, беларускамоўныя сувеніры, аўтарскае вязанае адзенне), майстэрня «Сойка» (упрыгожанні ручнога вырабу з натуральнымі раслінамі і кветкамі), майстэрня смаку «Зёлка-Пчолка» (гарбаткі, пасціла, мармелад, мёд, ягадны квас і сочыва).
У 2009 г. беларуская абрадавая гульня «Жаніцьба Цярэшкі» занесеная ў Спіс сусветнай духоўнай спадчыны UNESCO.
Гуляць будуць 13 студзеня з 16.00 у тайм-клубе. Уваход вольны, але абавязкова папярэдняя рэгістрацыя, тэл. +375 (29) 684-13-87.