Вакаліст гурта «Разбітае сэрца пацана» выступіць у Бабруйску

1265
Дата проведения с до

На снежаньскіх занятках у Бабруйск прыедзе вакаліст гурта «Разбітае сэрца пацана» Павел Гарадніцкі. Ён праспявае некаторыя песні гурта і адкажа на пытанні студэнтаў.

«Разбітае сэрца пацана» заснавана ў канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Гурт вылучаецца тым, што піша і выконвае свае песні на трасянцы. У асноўным гурт раскрывае ў сваіх песнях тэму непадзеленага кахання, перамяжоўваючы гэта жартоўнымі момантамі з жыцця мясцовага вясковага «пацана».

«Мова нанова» – незвычайныя курсы. Заняткі адбываюцца ў выглядзе нефармальнага дыялогу, арганізатары запрашаюць вядомых гасцей – носьбітаў беларускай мовы, якія дэманструюць, што па-беларуску можна размаўляць на любую тэму.

Заняткі пройдуць 12 снежня ў 18.00 у тайм-клубе «13:87» (Чангарская, 54), уваход вольны.