Вершы і традыцыйны беларускі хлеб на курсах «Мова нанова»

921
Дата проведения с до

На чарговых занятках «Мова нанова» Алесь Гізун з Баранавічаў раскажа пра традыцыйны беларускі хлеб, а Алесь Сьнег, дырэктар «Арт Сядзібы» і паэт, пачытае свае вершы.

«Мова нанова» – незвычайныя курсы. Заняткі адбываюцца ў выглядзе нефармальнага дыялогу, арганізатары запрашаюць вядомых гасцей – носьбітаў беларускай мовы, якія дэманструюць, што па-беларуску можна размаўляць на любую тэму.

Заняткі пройдуць 7 снежня ў 18.00 у тайм-клубе «13:87» (Чангарская, 54), уваход вольны.

На занятках курсаў.
На занятках курсаў.