Галоўны рэдактар «ARCHE» на курсах «Мова нанова»

885
Дата проведения с до

На чарговых занятках модных курсаў мовы госцем будзе галоўны рэдактар часопіса «ARCHE» Валер Булгакаў. Ен правядзе прэзентацыю новага нумару, адкажа на пытанні.

«ARCHE» – навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс, выдаецца з верасня 1998 года.

«Мова нанова» – незвычайныя курсы. Заняткі адбываюцца ў выглядзе нефармальнага дыялогу, арганізатары запрашаюць вядомых гасцей – носьбітаў беларускай мовы, якія дэманструюць, што па-беларуску можна размаўляць на любую тэму.

Заняткі пройдуць 30 лістапада ў 18.00 у тайм-клубе «13:87» (Чангарская, 54), уваход вольны.

На занятках курсаў.
На занятках курсаў.